Грамадства

Што не так з апошнімі «тэрарыстычнымі» справамі аб камені ў акне пракурора і аблітай фарбай машыне суддзі? Разбіраемся з былымі сілавікамі

Днямі з'явілася інфармацыя пра дзве новыя тэрарыстычныя справы. Першая — па кінутым камені ў акно аднаго з пракурораў краіны. Другая — па выпадку аблітай фарбай машыны суддзі. Цікава, што яшчэ пару год таму гэтыя дзеянні кваліфікавалі б як хуліганства. А цяпер за іх фігурантам пагражае расстрэльны артыкул. Прааналізавалі з сілавікамі дзве гэтыя справы.

Першае, на што звяртаюць увагу нашы суразмоўцы, калі аналізуюць вядомую інфармацыю па справах, у абодвух выпадках у СІЗА аказваецца на аднаго чалавека менш, чым тых, хто прымаў удзел.

Так, у сітуацыі з разбітым акном пракурора СК паведамляе, што затрымалі двух мужчын — 36 і 43 гадоў. Але ў відэа МУС гаворка ідзе пра трох чалавек. 

«Адносна сітуацыі з акном пракурора, у выніковым відэа вуснамі супрацоўніка ГУБАЗіК гаворцца, што «устаноўленыя трое мінчукоў». Але ў тэкставым апісанні ад Следчага камітэта сцвярджаецца, што «затрыманыя двое», і яны «супрацоўнічаюць са следствам»», — кажа супрацоўнік органаў.

Хто той трэці, каго не затрымалі? Пытанне застаецца адкрытым.

Так і ў выпадку з аўтамабілем суддзі. Першапачаткова гаворка ідзе пра двух затрыманых, але ў выніку ў СІЗА аказваецца адзін.

«У другім відэа паказваюць запісы з камер відэаназірання. Адпаведна, падазраваныя трапілі на відэа, што дае магчымасць іх ідэнтыфікаваць і вылічыць маршрут руху, — тлумачыць наш суразмоўца. — Увогуле, следавая карціна складваецца з розных элементаў: аналізу білінгаў і камер відэаназірання, тэматычных чатаў і запытаў у інтэрнэце, праслухоўка аб'ектаў у распрацоўцы, біялагічныя сляды на месцы здарэння і іх супастаўленне з тымі, што ў базе, і некаторыя іншыя спосабы.

Можна было б падумаць, што людзей вылічылі па камерах, але зноў не — супрацоўнікі ГУБАЗіК і Следчага камітэта тлумачаць, што ў інцыдэнце былі задзейнічаныя два чалавекі, але ў СІЗА чамусьці аказваецца ў выніку толькі адзін».

Хто той другі, які не патрапіў у СІЗА? Адказу на гэтае пытанне і тут няма. 

«Ёсць версія, што гэта могуць быць правакатары з ліку работнікаў органаў, якія маглі падбухторваць людзей на правапарушэнне, каб палепшыць ўласную справаздачнасць і атрымаць прэміі за «раскрыццё» нібыта цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства», — выказвае меркаванне былы супрацоўнік. 

Чаму заводзяць справы па тэрарызме?

Ці можна лічыць дзеянні затрыманых тэрарызмам? Спыталі ў былога пракурора.

«Калі будзе даказана, што чалавек кінуў камень ці абліў машыну фарбай, кіруючыся ўласнымі матывамі, то гэта артыкул 218 КК РБ «Наўмыснае знішчэнне ці псаванне чужой маёмасці», — лічыць ён. — Але, для прыцягнення па ім памер нанесенай шкоды павінен быць большы за 40 базавых велічынь (1160 рублёў). Калі менш, то гэта — адміністрацыйная адказнасць. 

Калі камень кінуты без прычыны, то гэта — 339 артыкул КК РБ, «Хуліганства». 

У сітуацыі, калі «не да законаў», можна ўявіць наступнае: нібыта «злачынства» учыненае асобай, якая з'яўляецца часткай арганізацыі, і мэты асобы і арганізацыі супадаюць. А калі арганізацыя «тэрарыстычная», то і ўчынак, адпаведна — «тэрарыстычны акт», — патлумачыў пракурор. 

Прыкладна такога ж меркавання прытрымліваецца і нядаўні высокапастаўлены супрацоўнік Следчага камітэта.

«У трактоўцы тэрарызму ёсць словы пра «дзеянні, якія стварылі небяспеку гібелі людзей, нанясення ім цялесных пашкоджанняў ці шкоды ў асабліва буйным памеры». З апісання здарэнняў я такога не бачу, — кажа ён. — Хіба што, можна дапусціць, што праз разбітае акно пракурору прадула спіну, а суддзя сеў у машыну і надыхаўся паху фарбы. Разважаць пра гэта няма сэнсу, бо ў краіне адсутнічае права.

Склалася сітуацыя, калі караюць тое, што не караецца, адміністратыўкай, адміністратыўку — крыміналкай, нецяжкую крыміналку — павышаючы трактоўку крымінальнай справы ў бок цяжкага і асабліва цяжкага злачынства». 

Каментары

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку13

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Усе навіны →
Усе навіны

Каб падтрымаць камандуючых на вайне, Пуцін дашле ім крыжыкі са сваімі ініцыяламі7

«Шампунь-гейт». На спаборніцтвах па скачках на лыжах з трампліна здарыўся сэксісцкі скандал12

У Беларусі прадаюць VW Passat B6 з прабегам амаль мільён кіламетраў. Але і ён можа быць не арыгінальным2

КНДР аб'явіла пра запуск свайго «Арэшніка»

Маладыя башкіры фатаграфуюцца то з нацыянальным сцягам, то з расійскім імперскім. І просяць прабачэння — ва ўсіх па чарзе10

Самы малады футбаліст у гісторыі зборнай Беларусі падпісаў кантракт з партугальскім грандам

У Кітаі здарыўся землятрус. Дзясяткі загінулых2

«Кот Кеша праходзіў суразмоўе з гаспадарамі кватэры». Беларусы распавялі пра свой кранальны досвед эміграцыі разам з жывёламі

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку13

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Галоўнае
Усе навіны →