«Гэта зусім не фармальнасць, гэтыя абвінавачанні вельмі і вельмі сур’ёзныя, — кажа Алесь Міхалевіч. — Адбылося вялікае следства. Яшчэ падчас гэтых падзей, калі самалёт быў пасаджаны, я ўжо тады звяртаў увагу на тое, што самалёт пасадзілі з дапамогай фальшывых абвінавачанняў наконт бомбы на борце. Гэта асноўнае. Беларускія ўлады выкарысталі фальшывае паведамленне аб бомбе, і гэта вельмі сур’ёзна. Для тых людзей, якія пералічваюцца ў абвінаваўчых дакументах, надыходзяць нялёгкія часы».

Па словах юрыста, калі б беларускія ўлады афіцыйна заявілі, што патрабуюць пасадкі самалёта, бо там знаходзяцца злачынцы, гэта не мела б такіх сур’ёзных наступстваў. Гісторыя магла б скончыцца скандалам, але не прывяла б да крымінальнага расследавання справы аб тэрарызме.

Яшчэ адным фактарам павышанай цікавасці з боку ўладаў ЗША да інцыдэнту стала тое, што на борце самалёта знаходзіліся чацвёра амерыканскіх грамадзян. Калі б іх там не было, наступстваў для беларускіх чыноўнікаў таксама магло б быць менш.

Па словах Алеся Міхалевіча, прад’яўленне абвінавачанняў чатыром беларусам з боку амерыканскіх уладаў — толькі пачатак гісторыі.

«Далей сітуацыя можа развівацца па-рознаму. Гэтым людзям можа быць выстаўлены завочны арышт. Гэта значыць, можа быць прынята рашэнне, што іх трэба арыштоўваць. Для гэтага могуць задзейнічаць усе дасяжныя каналы, у тым ліку Інтэрпол.

Паўсюль, за выключэннем тэрыторыі Беларусі і Расіі, названых чыноўнікаў чакаюць сур’ёзныя наступствы. Затрыманне, экстрадыцыя ў ЗША, спісы падазраваных і абвінавачаных у тэрарызме — усё вось гэта. Іх могуць затрымаць фактычна ў кожнай краіне».

Па словах Міхалевіча, згаданым у абвінаваўчых дакументах грамадзянам Беларусі насамрэч можа пагражаць пакаранне ў выглядзе як мінімум 20 гадоў пазбаўлення волі, альбо нават пажыццёвае зняволенне. Пры гэтым паводле амерыканскага заканадаўства такія злачынствы не маюць тэрміну даўніны.

«У сусветнай практыцы гэта даволі распаўсюджаныя рэчы, — кажа Міхалевіч. — Такія злачынствы, як тэрарызм, нават зусім не абавязкова прывязваць да сваёй тэрыторыі.

Амерыканцы, напрыклад, маюць права расследаваць усе эканамічныя злачынствы, якія былі здзейсненыя ў далярах ЗША. А гэта ў прынцыпе большасць фінансавых злачынстваў у свеце. Так і тут, уладам ЗША нават не трэба было абавязкова згадваць, што на борце самалёта знаходзіліся грамадзяне ЗША».

Па словах Міхалевіча, тое, што ў расследаванні ФБР не згаданыя канкрэтныя імёны супрацоўнікаў КДБ Беларусі, зусім не значыць, што следчым яны не вядомыя. Імёны абвінавачаных могуць не называць у інтарэсах далейшага расследавання.

«Непрыгожа, непрыстойна, некарэктна». У «Белаэранавігацыі» пракаментавалі абвінавачванне ў авіяпірацтве

«Інсцэніравалі пагрозу выбуху, каб арыштаваць журналіста-дысідэнта». ЗША расказалі новыя падрабязнасці інцыдэнту з Ryanair

У ЗША чатырох беларускіх афіцыйных асоб абвінавацілі ў авіяпірацтве

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру