Літаратура

«Аўтар у турме, а героі ягоныя прабраліся на волю». Штотыдзень публікуюцца два мульцікі з вершамі Андрэя Скурко

Андрэй Скурко — палітвязень, выбітны аўтар і рэдактар. Па надуманым абвінавачванні ён і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, як і дзясяткі іншых незалежных журналістаў, знаходзяцца за кратамі. Вершы, што Андрэй Скурко ў лістах дасылае свайму сыну Тамашыку, сталі сапраўднай падзеяй беларускай дзіцячай літаратуры.

Штосераду ютуб-канал «Бэйбус» публікуе два Андрэевы вершы з цудоўнай анімацыяй.

Вершы гэтага тыдня чытаюць народныя артысты Зоя Белахвосцік і Аляксандр Падабед.

«Андрэй моцна дзякуе артыстам і ўсім цудоўным людзям, хто спрычыніўся да з'яўлення аўдыякніжкі. Гэта сапраўды цуд нашых часоў: аўтар за сценамі Валадаркі, а героі ягоныя прабраліся на волю і жывуць шчаслівым жыццём (сённяшнія вясёлыя героі — гэта добры воўк, маленькі барсучок, кот і мышкі-харысты)», — напісала ў Facebook Паўліна Скурко, жонка Андрэя.

«Нашы нягоды часовыя, а мастацтва вечнае», — перакананая Паўліна.

Суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко пачнецца з 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.

Праваабаронцы прызналі Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко палітзняволенымі, абвінавачванні супраць іх лічаць палітычна матываванымі. Іх вызвалення запатрабавала Беларуская асацыяцыя журналістаў і міжнародныя журналісцкія саюзы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ7

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Няма кухні, затое ёсць два жылыя пакоі. У цэнтры Мінска прадаецца цікавая аднапакаёўка. Як так здарылася?2

У Польшчы знікла 28-гадовая беларуска — яна не выходзіць на сувязь ужо больш за тыдзень

Дзверы маскоўскай кватэры Лёвы з «Бі-2» падпалілі невядомыя3

Маладую мінчанку, якая займалася альтэрнатыўнай медыцынай, асудзілі па трох палітычных артыкулах. Імаверная прычына — каментары ў тэлеграме2

Вучэнні «Захад-2025»: ці нападзе Расія на краіны Балтыі?10

Рэдкае нябеснае відовішча: адразу ўсе сем планет стануць на гэтым тыдні ў адну лінію1

Трамп сустрэнецца з Зяленскім у пятніцу для падпісання пагаднення аб нетрах

Хто такія «бэжавыя мамы», якія раздражняюць усіх14

Француз аказаўся шчаслівы, калі злачынцы скралі ягоную картку, і нават гатовы ім усё дараваць. У чым падвох?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ7

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць