Грамадства

Наталля Хершэ: Цяпер я больш за ўсё на свеце радуюся ванне

Наталля Хершэ дала кароткае інтэрв'ю швейцарскім СМІ пасля прыбыцця ў Цюрых. 

Па словах Наталлі, з ёй усё ў парадку і псіхалагічна, і фізічна.

Пра вызваленне ёй паведамілі а 6-й раніцы, і ў яе было мала часу, каб спакаваць свае рэчы.

«Цяпер я больш за ўсё на свеце радуюся ванне», — кажа Наталля.

Умовы ўтрымання яна называе «тыпова беларускімі». Калі журналісты пыталіся ў яе пра катаванні, яна казала, што часта на працягу некалькіх дзён уключалі на высокую гучнасць радыё.

«Я абавязкова вярнуся ў Беларусь, гэта ўсё ж мая радзіма. Але я пакуль дакладна не ведаю, калі менавіта», — сказала Хершэ.

Пра сваю актыўнасць яна зусім не шкадуе: 

«Ні на адзін працэнт. Мне некалькі разоў прапаноўвалі падаць прашэнне аб памілаванні, але я не змагла гэтага зрабіць, таму што не магу хлусіць сабе».

Таму яна амаль змірылася з тым, што давядзецца сядзець поўны тэрмін у турме.

А пра сваё асабістае жыццё сказала так:

«Я яшчэ не ведаю, ці перажылі мае адносіны гэтую сітуацыю, ці ёсць яшчэ ў мяне адносіны».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»5

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»

Усе навіны →
Усе навіны

«Што такое лібертэ?» Гомельскі неўролаг на прыёме задае пацыентам пытанні па французскай мове і гісторыі7

Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна11

Паўночная Карэя зарабіла на канфлікце ва Украіне $20 мільярдаў4

У беларускіх санаторыях амаль не засталося месцаў на лета1

Меляшкевіч: Мы стаялі побач з Пачобутам, і ён гаварыў, што будзе з намі, калі будуць прабіваць Сувальскі калідор

Пракуратура расказала падрабязнасці аварыі на М-6, дзе загінулі чатыры чалавекі

У Мінску плануюць знесці яшчэ адзін прыватны сектар. Але будаваць шматпавярховікі не будуць2

На падворку Дома друку ў Мінску знайшлі велізарны жоран

Ад заўтра будзе да +28°С3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»5

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць