Грамадства

«Людзі з'язджаюць з разуменнем, што хутка яны не вернуцца». Псіхолаг пра новую хвалю міграцыі з Беларусі

Пачатак вайны ва Украіне справакаваў новую хвалю міграцыі з Беларусі, якая па сваім маштабе мае шанец пераўзысці тую, якая накрыла краіну ў 2020-м. «Наша Ніва» пагутарыла з псіхолагам пра тое, як чалавек перажывае вымушаны пераезд і ў чым прынцыповае адрозненне гэтай хвалі ад папярэдняй.

Вайна стала апошняй кропляй

Дакладнай інфармацыі пра тое, колькі чалавек за апошні месяц пакінула Беларусь няма, аднак велізарныя чэргі па апастыль і інфармацыя пра тое, што толькі ў Грузію за тры тыдні з'ехала больш за 15 тысяч беларусаў, гаворыць аб тым, што з'ява мае масавы характар.

Псіхолаг Наталля Скібская адзначае, што многія з тых, хто з'язджае цяпер, на самой справе задумваліся пра гэта на працягу апошняга года з паловай, а вайна проста стала для іх апошняй кропляй.

«Гаворачы пра мігрантаў, іх варта падзяляць на тых, хто «бяжыць» і тых, хто запланавана выязджае з краіны. Калі ад'езд запланаваны, то ў чалавека ёсць час падрыхтавацца да ўсяго маральна, ёсць магчымасць спакойна сабраць рэчы, завяршыць усе справы на радзіме, знайсці, дзе жыць, што рабіць у іншай краіне.

Калі чалавек уцякае з краіны, то гэтай магчымасці ў яго няма. Дэфіцыт часу з'яўляецца дадатковым траўмуючым фактарам менавіта для тых, хто ўцякае».

Спецыялістка мяркуе, што людзі, якія цяпер з'язджаюць з Беларусі, па сваім псіхалагічным стане больш блізкія менавіта да тых, хто ўцякае. Гэты фактар псіхолаг называе адным з найважнейшых адрозненняў цяперашняй міграцыі ад той, якая была год ці нават паўгода таму.

«Запас часу значна зменшыўся. Хтосьці асцерагаецца, што вайна можа пачацца і на нашай тэрыторыі, мужчыны баяцца, што іх могуць прызваць і адправіць ваяваць ва Украіну. Ёсць асцярогі, што закрыюць межы або спыняць выдаваць візы. Усё гэта падштурхоўвае да больш хуткага прыняцця рашэння».

Надзеі на хуткае вяртанне заміналі адаптацыі

Іншым прынцыпова важным адрозненнем цяперашняй сітуацыі ад таго, што было раней, псіхолаг называе настрой, з якім людзі пакідаюць Беларусь.

«Калі людзі з'язджалі або ўцякалі з краіны ў 2020 або 2021 годзе, то большасць ехала з думкай, што яны хутка вернуцца. Дзесьці з лета мінулага года мы назіраем зусім іншую карціну. Цяпер народ з'язджае з разуменнем, што хутка яны не вернуцца.

У такім настроі ёсць пэўны плюс. Людзі, якія з'язджаюць цяпер, не сутыкнуцца з фрустрацыяй па прычыне таго, што іх надзеі не апраўдаліся. З такой праблемай сутыкнулася большасць тых, хто ад'язджаў год ці паўтара таму.

Надзеі на хуткае вяртанне ў «Новую Беларусь» заміналі адаптацыі на новым месцы. Тым, хто едзе з думкамі, што ён там надоўга, адаптавацца прасцей. Яны шукаюць дом надоўга, з гэтым жа настроем уладкоўваюцца на новым месцы, а тыя, хто верыў у хуткае вяртанне, доўгі час жылі на чамаданах, не спрабуючы прыжыцца».

Па словах Наталлі, для адаптацыі на новым месцы чалавеку неабходна мінімум паўгода, а ў сярэднім на гэта сыходзіць год. Гэты час неабходны для таго, каб адпусціць тое, што засталося там, і прыняць, што ёсць тут.

«Пераезд у іншую краіну ў пераважнай большасці выпадкаў — гэта стрэс. У першую чаргу, чалавек пакутуе ад паніжэння свайго сацыяльнага статусу. Часта на новым месцы нашы людзі ўладкоўваюцца на працу, якая менш прэстыжная ці фізічна больш складаная, чым была дома. Такія праблемы не тычацца хіба што рэлакантаў.

Вядома, ёсць выключэнні, калі вы даўно рыхтаваліся да змены месца жыхарства і пераехалі ў іншую краіну на ўсё гатовае, дзе ваш узровень жыцця адразу стаў лепшым, чым у Беларусі, але гэта адзінкавыя выпадкі».

Вяртанне на радзіму — таксама стрэс

«Трэба разумець, што як правіла пераезд — гэта ўсё ж такі вымушаная мера. Гэта раней за мяжу ехалі ў пошуках лепшага жыцця, а цяпер з'язджаюць ад дрэннага жыцця і хворага грамадства», — адзначае Наталля Скібская.

Пры вяртанні з эміграцыі на радзіму чалавек сутыкаецца прыблізна з тымі ж цяжкасцямі, што былі пры пераездзе за мяжу.

«Пры доўгатэрміновым пражыванні за мяжой (ад года) чалавек паспявае адаптавацца да новых рэалій, глыбей прырастае да новага месца. Наогул, чым даўжэй чалавек жыве за мяжой, тым менш у яго застаецца матывацыі вяртацца. Асобная гісторыя, калі ў чалавека ёсць дзеці, і за гэты час яны ўжо цалкам адаптаваліся, вывучылі мову, пайшлі вучыцца ў школу.

Як бы гэта ні гучала, але нам трэба ўсведамляць, што большасць з тых, хто з'ехаў і будзе з'язджаць з Беларусі, назад ужо не вернуцца. І адбудзецца гэта незалежна ад таго, будзе «Новая Беларусь» ці не».

Фота: Domantas Pipas / DELFI

Нават ідэйныя спачатку прыедуць, каб агледзецца

З тых, хто вырашыць вярнуцца ў Беларусь, большасць будуць складаць людзі, якімі рухае ідэя.

«Гэта будуць рашучыя і ідэйныя людзі, якія хочуць і гатовыя нешта мяняць у сваёй краіне. У іх будуць веды і досвед, якія яны назапасілі за мяжой. Іх вяртанне можа стаць карысным для краіны, — разважае Наталля Скібская. —

Але гэта не адмяняе таго, што па вяртанні яны сутыкнуцца з праблемамі і адчуюць стрэс, звязаны з пераездам. Ім проста будзе крыху прасцей, бо імі рухае ідэя, нейкая эйфарыя, адчуванне таго, што ты можаш зрабіць нешта значнае».

Кажучы пра такіх людзей, псіхолаг заўважае, што такім «ідэйным» можа аказацца не толькі той, хто раней быў актыўным, а абсалютна любы чалавек, які ніколі пра гэта мог і не задумвацца.

«Цяпер я назіраю за тым, як многія ўкраінцы з тых, хто даўно жыве за мяжой, заяўляюць пра гатоўнасць вярнуцца ва Украіну пасля завяршэння вайны, каб аднаўляць радзіму. Многія з іх прызнаюцца, што раней не надта турбаваліся за лёс краіны. Нешта падобнае ў будучыні можа адбыцца і ў свядомасці любога беларуса, які цяпер жыве за мяжой.

Аднак тут вельмі важна разумець, якой будзе тая самая «Новая Беларусь» і ці будзе яна наогул. Людзі, якія доўга пражылі за мяжой, паспеюць прызвычаіцца да больш спрыяльных умоў, адчуюць, што такое свабода.

Акрамя таго, яны будуць адарваныя ад рэальнасці. Тая карціна, якую яны будуць сабе ўяўляць, у выніку можа моцна адрознівацца ад таго, з чым яны сутыкнуцца на радзіме.

Таму я думаю, што нават ідэйныя спачатку прыедуць, каб агледзецца і зразумець, ці варта ім вяртацца. Але калі ў выніку прымуць такое рашэнне, то, хутчэй за ўсё, стануць стваральнікамі новай рэальнасці».

Чытайце таксама:

Беларусаў пачалі масава адпраўляць «на размову» па прылёце ў Грузію. Пытаюцца нават пра Ціханоўскую 

Дзе атрымаць візу ЕС у Беларусі

Дзяніс Дудзінскі вярнуўся ў Кіеў, каб стаць у ім карэспандэнтам «Белсата»

Каментары

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →