Спрабаваў даць хабар у міліцыі: затрыманы былы начальнік упраўлення ў цэнтральным апараце СК, які перакваліфікаваўся ў адвакаты
Як стала вядома «Нашай Ніве», на днях быў затрыманы адвакат Аляксандр Ваўчкоў. Гэта былы высокапастаўлены следчы, які аддаў службе 20 год і ў свой час быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю папярэдняга расследавання ў МУС, а пасля аддзялення СК ад МУС і да 2013-га — начальнікам аднаго з упраўленняў цэнтральнага апарату Следчага камітэта.
Пасля выхаду на пенсію ў 2013-м Ваўчкоў пайшоў у адвакаты. Працуе ў спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі Мінска «Тэхналогіі і права».
Згодна з інфармацыяй абазнаных, Ваўчкоў спрабаваў даць хабар у міліцыі за станоўчае рашэнне пытання свайго кліента. Адвакат затрыманы.
Каментары