У варшаўскім выдавецтве «Беларускія Ведамасці» выйшла кніга Сяргея Навумчыка і Зянона Пазняка «Дэпутаты Незалежнасці». У ёй адлюстраваныя падзеі 1990–1991 гадоў.
«Наша кніга прымеркаваная да
Са слоў Навумчыка, «акрамя аналізу працэсаў таго часу і іх уплыву на сённяшняе становішча, даследавання пераемнасці ідэі незалежнасці ад ВКЛ і БНР», ім з Зянонам Пазняком «падалося мэтазгодным разбурыць некаторыя міфы, якія ўзніклі за апошнія гады».
«Напрыклад, пра тое, што Захад нібыта падтрымліваў памкненне савецкіх рэспублік да суверэнізацыі (насамрэч актыўна і паслядоўна перашкаджаў), ці што Станіслаў Шушкевіч быў прыхільнікам незалежнасці», — сказаў Навумчык.
«Асобны раздзел, — адзначыў ён, — прысвечаны Васілю Быкаву, чыя маральная падтрымка была для нас вельмі важнай. І, канечне, мы пішам пра сваіх калег — дэпутатаў апазіцыі БНФ, дзякуючы якім сталася магчымай перамога 25 жніўня 1991 года».
У сваю чаргу Зянон Пазняк адзначыў, што «ў дэмакратычнай беларускай дзяржаве пры легітымнай беларускай уладзе пра вялікую гістарычную падзею здабыцця незалежнасці было б ужо напісана шэраг акадэмічных манаграфій і мноства даследаванняў». «На жаль, сталася тое, што сталася. Краіна трапіла ў пастку ўнутранай акупацыі, прамаскоўскай палітыкі і антыбеларускага рэжыму», — дадаў ён.
«Вядома, даследаваць і апісаць працэсы змагання і здабыцця незалежнасці павінны б былі прафесійныя гісторыкі, якія разбіраюцца і разумеюць, што такое нацыянальная палітыка, заснаваная на нацыянальных інтарэсах. Аднак антыбеларускі рэжым за 16 гадоў душэння грамадства вытравіў нацыянальную гістарычную навуку, загнаў яе ў падполле», — заявіў палітык.
«У гэтай кнізе аналіз, асэнсаванне і ўспаміны злучаны ў адно, прытым паказаны з двух пунктаў бачання дзвюма асобамі — дэпутатамі апазіцыі БНФ, якія былі тады ў цэнтры падзей», — падкрэсліў Зянон Пазняк.





