Музыка1212

Фольк-фэст з «Надзенькай» і саксафонам

Рэпартаж з «Камяніцы»

Другі фольк-фэст «Камяніца», які сёлета прайшоў без дажджу, яшчэ раз давёў, што «народнае» — паняцце шматаблічнае. Патлумачым гэта на прыкладзе выступу Лявона Вольскага. «Казік» і «Юзік» з «Наральбому» і шлягер «Госці», якія разварушылі нарэшце фэстаўскую публіку, давялі, што народная песня — гэта песня, якую сачыніў канкрэтны чалавек, але якая пайшла ў народ. Па другое, выяўляецца, народнае — гэта неабавязкова беларускае. Народную скандынаўскую песню «Інгеборга» спярша абеларусіў Максім Багдановіч… Ячшэ высветлілася, што напісанае па матывах народных песень, таксама можа гучаць як народнае. Гэта мы пра крамбамбульны хіт «Баляда пра Шэйна-Джэка О’Конэлi i ягоны сiнi нос». Нават народную, якую на вясковых вяселлях спяваюць пры самым канцы, «Сівога коня», і тую Лявон заспяваў з адметным рокавым надрывам. І наастачу: народнае — гэта яшчэ і песні гарадскія, і страшна падумаць! — савецкіх часоў. Слёзную «Надзеньку» спявалі на «Камяніцы» хорам. І ці варта дадаваць, што ўсё пералічаныя вышэй кампазіцыі гучалі да непрыстойнага аўтэнтычна?!

Астатнія гурты рабілі падобнае. АKANA: да салістак, што магутнымі галасамі выконвалі абрадавыя песні, калі-нікалі далучаўся свінгуючы саксафон. Гомельскі «Бан Жвірба», апранутыя ў даматканае, актыўна паслугоўваліся «металёвай» гітарай. І ў дадатак яны паведамілі, што сёння яны выконваюць аблегчаную версію сваіх песень. А цяжэй мог быць толькі сапраўдны «хэві-метал». Што такое архаіка даводзіў толькі Іван Кірчук, але традыцыйную жалейку суправаджала — куды ж без плямаў на Сонцы? — акустычная гітара. «Палац» з «Новай канюшняй» і «Чужымі дзеўкамі» адно пацвердзіў, што цяперашнія фолк-калектывы забаўленыя не толькі руплівай рэканструкцыяй старой спадчыны, але і спробамі спалучыць традыцыі і сучаснасць, — каб выклікаць эмоцыі, выкрасаць моцнае пачуцце менавіта ў цяперашняга слухача. Слухача, які гойсаў па тэрыторыі музея ў вышыванках пад джынсы, ды адкасваў намітку, каб паразмаўляць па мабільным.

А каб у чытача не склалася ўражанне, што наведнікі фэсту прысутнічалі пры далейшай камерцыялізацыі айчыннай фолк-музыкі, зазначым, што ўвесь збор ад фэсту «Камяніца» пайшоў на развіццё Музея народнай архітэктуры і побыту. Хаты, у якіх цэлы год не паліцца, вымагаюць вялікага дагляду і амаль штогадовага дробнага рамонту. Гэтаксама, як і народная музычная спадчына.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць