Усяго патроху1717

Які мёд самы смачны

Пра мёд Алег Тадэвушавіч Баярчук, дырэктар і ўладальнік гандлёва-вытворчага прадпрыемства «БелМёд», можа расказваць гадзінамі.

У яго сям’і пчалярствам займаліся маці і дзядуля. Для апошняга гэты занятак стаўся трагічным: памёр ад укусаў пчол. А сам Алег упершыню сур’ёзна сутыкнуўся з мёдам пяць гадоў таму.

Раней працаваў інжынерам на МТЗ.

Па волі лёсу ён, чалавек з дзвюма вышэйшымі адукацыямі, сышоў з той працы. Потым змяніў яшчэ некалькі месцаў — усё не тое.

У выніку патрапіў у цэх па расфасоўцы мёду пры Свята-Елісавецінскім манастыры, што ў Навінках. Пачынаў звычайным рознарабочым. Праз некалькі месяцаў узначаліў цэх, а яшчэ праз некаторы час стаў кіраўніком групы па арганізацыі выставаў мёду. «Бог накіроўвае чалавека туды, куды лічыць патрэбным і дзе яму будзе лепш», — лічыць Алег.

Наступным жыццёвым этапам стала нараджэнне блізнятак. Каб забяспечваць сям’ю, патрэбна было больш грошай. А манастыр не мог плаціць болей. Алег уладкаваўся ў прыватную фірму, якая гандлявала ўкраінскім мёдам. Праз паўгода стаў яе дырэктарам. «І тады ў мяне ўзнікла думка: няўжо ў нас бракуе свайго высокаякаснага мёду, што трэба завозіць з Украіны, Алтая, Башкірыі?» — кажа Алег.

Паразмаўляўшы з беларускімі пчалярамі, ён прыйшоў да высновы, што беларускі мёд — самы смачны, нават лепшы за той, што да нас трапляе з-за мяжы.

«Ніводзін башкір не павязе ў Беларусь якасны прадукт, гэта проста нявыгадна — лепш прадаць у Маскве.
Застаецца толькі здагадвацца, што ў нас прадаюць пад выглядам башкірскага ці алтайскага мёду. Дураць беларусаў, а мы прымаем на веру ўсё тое, што кажуць гандляры…» — расказвае пчаляр.

Як адрозніць якасны мёд ад падробкі?

Ёсць просты спосаб праверыць якасць мёду. Праз 5-7 хвілін пасля таго, як вы пакаштавалі сапраўдны мёд, у роце не павінна застацца аніякага прысмаку, нават салодкага.

Беларускі мёд Алег параўноўвае з ювелірным вырабам ручной працы. У нашай краіне не шмат раслінаў-меданосаў, а вільготнасць паветра высокая. Праз гэта пчала хутчэй растрачвае сілы на збор мёду, ёй даводзіцца больш працаваць. Пчаляру, каб атрымаць якасны прадукт, трэба карпатліва выконваць тэхналогію збору.

Набраўшыся вопыту, Алег вырашыў стварыць прадпрыемства, каб займацца беларускім пчалярствам. Так з’явіўся «БелМёд».
Зараз гэтая кампанія гандлюе як уласнай прадукцыяй (з Налібокаў), так і мёдам іншых беларускіх пчаляроў. А таксама інвентаром для пчалярства — вуллямі, спецвопраткай… «Заўсёды знойдуцца людзі, якім патрэбны танны тавар. Як і тыя, што прыйдуць да нас, каб заплаціць даражэй, але ведаць, што за такі мёд сорамна не будзе, калі кагосьці пачастуеш», — кажа ён.

У краме спадара Баярчука выстаўлена багата гатункаў мёду: палявы, лугавы, ліпавы, лясны, грэчкавы, кветкавы, сардэчнікавы, майскі. Насамрэч назваць можна яшчэ болей. Лічыцца, што той ці іншы гатунак мае свае ўласцівасці.

Грачаны мёд асабліва багаты на вітаміны і мікраэлементы, у ім шмат жалеза. Карысны пры малакроўі, захворваннях нырак і пячонкі.

Ліпавы мёд валодае антыбактэрыяльным і патагонным дзеяннем. Яго добра прымаць пры прастудзе.

Спрыяльна ўплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму кветкавы мёд. Ён карысны і пры гінекалагічных захворваннях.

Сланечнікавы мёд багаты на правітамін А, мае моцныя бактэрыцыдныя ўласцівасці.

Мёд з акацыі карысны пры бяссонніцы і захворваннях страўніка.

На думку Алега, любы мёд — карысны для здароўя. «Я часта параўноўваю мёд з людзьмі. Нельга сказаць, напрыклад, што цёмнаскуры чалавек горшы ці лепшы за іншага. Ён жа таксама Чалавек. А астатняе — гэта асабістыя перавагі». Апроч самога мёду, карыснымі з’яўляюцца іншыя прадукты пчалярства.

Забрус, ці пячатка мёду — гэта васковыя «крышачкі», якімі пчолы запячатваюць соты як своеасаблівы знак якасці. Карысны для лячэння бронхаў, асабліва для дзяцей. Кошт за 100 грам — 10 тысяч рублёў.

Праполіс — моцны прыродны антысептык. Лячэнне ангіны, зажыўленне ран, язвы страўніка, парадантозу. Кошт — 700 рублёў за 1 грам.

Пярга, ці «пчаліны хлеб» — перапрацаваны пчоламі пылок, закладзены ў соты. Гэта моцны імунастымулятар. Багаты на шчолачы і амінакіслоты. Кошт за 100 грам — 45 тысяч.

З падмору (мёртвых пчол) робяць спіртавыя настойкі (20 грам на бутэльку гарэлкі) для лячэння прастаты, хваробаў суставаў, рэўматызму. Кошт за 20 грам — 20 тысяч рублёў.

Пчаліны воск выкарыстоўваецца ў народная медыцыне і ў касметычных мэтах, для вытворчасці мазяў і крэмаў. Кошт — 90 тысяч за 1 кг.

Каментары17

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →