У Мінску пачаліся святочныя мерапрыемствы з нагоды 130-годдзя Янкі Купалы.
У Мінску пачаліся святочныя мерапрыемствы з нагоды 130-годдзя Янкі Купалы. Ля помніка беларускаму песняру прайшлі купалаўскія чытанні, а прадстаўнікі Міністэрства культуры і афіцыйнага Саюза пісьменнікаў усклалі кветкі. Рота ганаровай варты ўсклала вянок ад кіраўніка дзяржавы. Асноўная частка святкавання юбілею Купалы пройдзе заўтра на радзіме пісьменніка ў вёсцы Вязынка.
Каментары