Свет

Нечаканыя наступствы санкцый: Міхаіл Гуцэрыеў можа пазбавіцца выплаты адлічэнняў за свае песні ў краінах ЕС

Старшыня савета дырэктараў групы «Сафмар» Міхаіл Гуцэрыеў як паэт-песеннік можа сутыкнуцца з праблемай выплаты роялці — адлічэнняў за выкарыстанне твораў яго аўтарства — у краінах ЕС, якія ўвялі супраць яго (і афіцыйнага Мінска) санкцыі, лічаць эксперты ў галіне інтэлектуальнага права, піша РБК.

РБК

Песні на яго тэксты выконваюць, у прыватнасці, Ала Пугачова, Грыгорый Лепс, Мікалай Баскаў. Сярод песень, напісаных на вершы Гуцэрыева, напрыклад, Love Story ў выкананні Міхаіла Шуфуцінскага, «Горкі смак бузіны» Любові Успенскай, «Вішнёвыя ружы» Іосіфа Кабзона. Усяго Гуцэрыеў напісаў вершы больш чым для 300 песень.

У санкцыйныя спісы ЕС Гуцэрыеў трапіў 21 чэрвеня 2021, паколькі ён мае бізнэс-інтарэсы ў Беларусі і з'яўляецца даўнім сябрам Аляксандра Лукашэнкі, патлумачыла Рады Еўропы.

У Еўропе вяшчаюць рускамоўныя станцыі, у эфіры якіх гучыць і сучасная папулярная музыка. Напрыклад, на Кіпры пад брэндам «Рускае радыё» працуюць станцыі ў Лімасоле, Нікасіі, Пафасе і Ларнацы.

Іх праграмны дырэктар Яна Собалева адмовілася патлумачыць, ці можа зараз «Рускае радыё» на Кіпры трансляваць песні на вершы Гуцэрыева.

Усе еўрапейскія рахункі і актывы членаў санкцыйных спісаў будуць заблакаваныя. Калі ў Гуцэрыева як паэта-песенніка ёсць дамова з арганізацыяй калектыўнага кіравання правамі з ЕС, якая выплачвае аўтарам роялці за выкарыстанне іх песень, то гэта юрыдычная асоба не будзе мець права пералічваць сродкі на карысць Гуцэрыева, кажа Сяргей Гландзін, спецыяльны дарадца па санкцыйным праве калегіі адвакатаў Pen & Paper.

Паводле яго слоў, такая арганізацыя павінна будзе замарозіць сродкі, прызначаныя Гуцэрыева, у сябе на спецыяльным дэпазітным рахунку.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж18

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж18

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць