Навука і тэхналогіі

Навукоўцы сабралі 15 мільёнаў даляраў на адраджэнне маманта

Для гэтага ім давядзецца скрыжаваць маманта са сланом.

Фота commons.wikimedia.org.

Амерыканскія навукоўцы паставілі амбіцыйную мэту — адрадзіць шарсцістага маманта. Гэты від, што некалі жыў у Сібіры і Паўночнай Амерыцы, цалкам вымер каля 10 тысяч гадоў таму.

Ужо больш за дзесяць гадоў вучоныя абмяркоўваюць перспектыву вярнуць мамантаў да жыцця і нават засяліць іх у дзікую прыроду, часам нават разглядаючы яе абсалютна сур’ёзна. Але 13 верасня стала вядома, што гэтая ініцыятыва атрымала фінансаванне, якое можа наблізіць час яе рэалізацыі, піша Guardian.

Размова ідзе пра 15 мільёнаў даляраў, якія сабрала кампанія Colossal, што працуе ў сферы біялогіі і генетыкі. Сузаснавальнікі арганізацыі — прадпрымальнік Бен Лам і прафесар генетыкі ў Гарвардзе Джордж Чорч.

Строга кажучы, новая жывёла будзе не зусім мамантам, а хутчэй гібрыдам шарсцістага маманта і слана. Каб стварыць такую істоту, Лам і Чорч жадаюць зрабіць у лабараторных умовах эмбрыён, які будзе змяшчаць ДНК маманта. Для гэтага біяінжэнерам патрэбныя клеткі скуры азіяцкіх сланоў, якія потым трэба перапраграмаваць у ствалавыя клеткі, што будуць змяшчаць ДНК маманта.

З самім ДНК праблем не будзе. Гены, адказныя за шэрсць маманта і іншыя адметныя рысы гэтай жывёлы, будуць выдзеленыя праз параўнанне геному азіяцкіх сланоў з геномам, выдзеленым з знойдзеных парэшткаў мамантаў.

Пазней эмбрыёны былі перанесеныя ў сурагатную жывёлу ці, магчыма, у штучную матку. Калі ўсё пойдзе па плану, што зусім не гарантавана, то, як разлічваюць вучоныя, першыя маманты могуць з’явіцца на свет на працягу бліжэйшых шасці гадоў.

Адна з мэтаў праекта — абараніць азіяцкіх сланоў, якія зараз знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Рысы, характэрныя для мамантаў, дадуць ім магчымасць выжываць у халодным клімаце. Але калі засяліць тундру гібрыдам слана і маманта, гэта можа таксама дапамагчы адрадзіць экалогію Арктыкі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць