Выйшла з друку другое выданне кнігі.
Выйшла другое выданне беларускамоўнай версіі кнігі літоўскага даследчыка Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг.».
У кнізе разглядаюцца розныя аспекты беларуска-літоўскіх адносін у перыяд ад пачатку нямецкай акупацыі Літвы і заходняй часткі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны да прыняцця Канферэнцыяй паслоў Лігі нацый канчатковага рашэння аб уключэнні спрэчных тэрыторый Вільні і Віленшчыны ў склад польскай дзяржавы.
Аўтар прасочвае складванне гэтых адносін у шырокім кантэксце тагачасных міжнародных дачыненняў у рэгіёне. Дадзеная кніга на сённяшні момант з’яўляецца найбольш грунтоўным выданнем па адзначанай праблеме, якое да гэтага часу з’явілася ў гістарыяграфіі. Пры гэтым аўтар разглядае праблему комплексна і ўсебакова, шырока выкарыстоўваючы крыніцы беларускага паходжанне і не ігнаруючы здабыткаў беларускай гістарычнай навукі.
Да выдання далучана каляровая карта «Беларуска-літоўскі рэгіён у 1915—1923 гг.».
Поўны змест кнігі і ўмовы набыцця — тут.
-
Максім Знак апублікаваў свае музычныя запісы на стрымінгах
-
Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч
-
Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары