Улада22

Жыхарам у зоне Аўгустоўскага каналу трэба ўзгадняць нават парканы

Днямі адбылася карэкціроўка праекту ахоўнай зоны Аўгустоўскага каналу. Мэта: не дапусьціць, у прыватнасьці, будаўніцтва там аб’ектаў, што будуць супярэчыць навакольнаму асяродзьдзю і традыцыямі мясцовай архітэктуры.

Днямі адбылася карэкціроўка праекту ахоўнай зоны Аўгустоўскага каналу. Мэта: не дапусьціць, у прыватнасьці, будаўніцтва там аб’ектаў, што будуць супярэчыць навакольнаму асяродзьдзю і традыцыямі мясцовай архітэктуры.

Днямі адбылася карэкціроўка праекту ахоўнай зоны Аўгустоўскага каналу. Мэта: не дапусьціць, у прыватнасьці, будаўніцтва там аб’ектаў, што будуць супярэчыць навакольнаму асяродзьдзю і традыцыямі мясцовай архітэктуры. Як вядома, у раёне каналу па абодва бакі мяжы — польскім і беларускім —вясковыя пабудовы зроблены прыблізна ў адным стылі.

Існуе генэральны плян Аўгустоўскага каналу, на якім пазначана: што, дзе і ў якім накірунку можна разьвіваць, у ім улічваецца будаўніцтва гатэляў ці іншых новых будынкаў, але ня толькі гэта. Адзін са спэцыялістаў нам паведаміў: цяпер давялося ўзгадняць адзін хутар у раёне Радзівілак, які знаходзіцца ў зоне каналу. Чалавек, што купіў хутар, хоча яго крыху перабудаваць. Яму прапанавалі паставіць браму з перакрыжаваньнем, што характэрна для гэтых мясьцінаў. Ён хацеў будаваць іншую, але, зразумела, пагадзіўся. Тое ж самае было з плотам: думаў высокі глухі паставіць, але гэта ўласьціва для ўсходняй часткі Беларусі, зазначылі экспэрты.

Думаў высокі глухі плот паставіць, але гэта ўласьціва для ўсходняй часткі Беларусі, зазначылі экспэрты.

У зоне каналу не павінны зьявіцца неадпаведныя пабудовы, гавораць спэцыялісты. Турыстам будзе там цікава, калі яны ўбачаць мясцовы калярыт у архітэктуры, разьвіцьцё традыцыі, а значыцца, тады і сам канал стане больш прывабным. А калі набудаваць што каму да галавы прыйдзе, наўрад ці ЮНЕСКО пажадае ўключыць аб’ект у сьпіс сусьветнай спадчыны, зазначыў адзін з чыноўнікаў. Між іншым, на гэта спадзяюцца польскія ўлады, паколькі прапаноўваць ЮНЕСКО можна толькі ўвесь канал цалкам — і польскую частку, і беларускую.

Калі беларускія ўлады паскоранымі тэмпамі рэканструявалі канал, дык на суседзкім баку ён амаль на ўсім працягу ў працоўным стане, але палякі крыху зацягнулі будаўнічыя работы на памежным шлюзе «Кужынец». Праўда, Генэральны консул Рэспублікі Польшча ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі днямі паведаміў, што ў сярэдзіне кастрычніка палякі цалкам закончаць сваю частку.

Дыплямат таксама зазначыў — тады пачне дзейнічаць адзіны водны шлях даўжынёй больш за 102 кілямэтры і зьявіцца магчымасьць, каб у Беларусь прыяжджала болей турыстаў. Гарадзенскія чыноўнікі спадзяюцца, што пасьля гэтага ў польскіх бізнэсоўцаў узьнікне жаданьне інвэставаць у інфраструктуру на беларускім баку каналу, якая пакуль што разьвіваецца слаба.

Алесь Кавалёў, BulletinOnline.org

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?7

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці7

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама2

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў6

Памерла Аляксандра Чарняўская

Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава2

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска2

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?7

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць