Грамадства

4 і 5 кастрычніка змяняюцца маршруты па Куйбышава ў Мінску

З-за асфальтавання вул. Куйбышава ў раёне скрыжавання з вул. Сурганава закрываецца рух усіх відаў транспарту па вул. Кульман да вул. Сурганава. У сувязі з гэтым змяняюцца маршруты гарадскога транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». 

4 і 5 кастрычніка: 

- рух тралейбусаў маршруту № 29 з боку вул. Няміга на участку, які змяняецца, арганізуецца па вул. Я.Купалы, Куйбышава, В.Харужай, М.Багдановіча, Сурганава, у зваротным напрамку — па вул. Сурганава, М.Багдановіча; 

- рух тралейбусаў маршруту № 12 з боку КП «Лермантава» арганізуецца да ДС «Карастаянавай» з рухам па вул. Куйбышава, В.Харужай, М.Багдановіча, пл. Бангалор, вул. Сурганава, Карастаянавай у прамым напрамку, у зваротным напрамку — па вул. Карастаянавай, Кахоўскай, бульвары Шаўчэнкі, вул. В.Харужай, Куйбышава і далей па маршруце; 

- рух аўтобусаў маршрутаў № 24, 44, 136 на ўчастку ад пр. Машэрава да вул. Някрасава арганізуецца па вул. Куйбышава, В.Харужай, М.Багдановіча, Сурганава, Л.Бяды і далей па маршрутах у абодвух напрамках; 

- рух аўтобусаў маршруту № 91 на участку, які змяняецца, арганізуецца па вул. М.Багдановіча, Сурганава, Л.Бяды і далей па маршруце ў абодвух напрамках; 

- рух аўтобусаў маршруту № 59 у напрамку КП «Кульман» арганізуецца па вул. Сурганава, М.Багдановіча, В.Харужай, Крапоткіна, у зваротным напрамку — па вул. Кульман, М.Багдановіча, Сурганава і далей па маршруце. 

Для аўтобусаў маршрутаў № 24, 44, 59, 91, 136 на зменным участку прадугледжваецца выкананне ўсіх прамежкавых прыпыначных пунктаў. 

Выкананне прыпынку «Пл. Бангалор» у напрамку вул. Л.Бяды прадугледжваецца толькі па вул. Сурганава, у напрамку вул. В.Харужай — толькі па вул. М.Багдановіча (пасля праходжання пл. Бангалор у кожным напрамку).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску10

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць