Эканоміка77

Эксперт па ядзернай энергетыцы: Наяўная эканамічная сітуацыя не дазволіць завяршыць праект Беларускай АЭС

Міжнародны эксперт у сферы энергетычнай палітыкі Майкл Шнайдэр мяркуе, што наяўная эканамічная сітуацыя ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне не дазволіць Беларусі завяршыць праект будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы (Гродзенская вобласць).

Такую думку Шнайдэр выказаў 25 кастрычніка на вялікай партнёрскай канферэнцыі Міжнароднага адукацыйнага цэнтра ў пасёлку Кшыжова (Польшча) падчас прэзентацыі справаздачы аб сусветным ядзерным статусе 2014 года, вядучым аўтарам-укладальнікам якога ён з'яўляецца.

«Не думаю, што ядзерны рэактар у Беларусі наогул будзе пабудаваны, — сказаў ён. — Тое, што яго пачалі будаваць, яшчэ не азначае, што гэты праект будзе завершаны, бо ў наяўнай эканамічнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне такі затратны аб'ект вельмі цяжка пабудаваць».

На думку Шнайдэра, тармажэнню будаўнцітва атамнай станцыі ў Астраўцы пасадзейнічае той факт, што Расія, якая фактычна фінансуе гэты праект, зараз знаходзіцца ў «цяжкім эканамічным становішчы». «Вядома, Расія можа крос-субсідаваць Беларусь за кошт нафты і газу, але цэны на нафтапрадукты ў свеце падаюць», — зазначыў эксперт, дадаўшы, што ў гэтым святле «вельмі малая колькасць аналагічных расійскіх праектаў будзе завершана».

Нагадаем, для будаўніцтва АЭС у Астраўцы выбраны праект расійскай кампаніі «Атамбудэкспарт», генеральным праекціроўшчыкам і падрадчыкам выступае расійская кампанія ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «АСЭ». Мяркуецца, што станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на лістапад 2018 года, другога — на ліпень 2020-га.

У пачатку кастрычніка гэтага года стала вядома, што ўрад Расійскай Федэрацыі распарадзіўся выдзеліць Беларусі крэдыт да 10 млрд. долараў на будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык 15 кастрычніка ў Мінску заявіў журналістам, што сёлета на будаўніцтве Беларускай АЭС будзе асвоена больш за 450 млн. долараў. Ён таксама паведаміў, што будаўніцтва першага блока ідзе па графіку, а другога — нават крыху апярэджвае графік. Неабходныя сродкі будуць асвойвацца па ўзрастаючай. «Мы нарошчваем магутнасці нашых субпадрадных арганізацый і для гэтага ствараем неабходную інфраструктуру ў Астраўцы, для таго каб у 2015—2016 гадах размясціць максімальную колькасць будаўнікоў і мантажнікаў», — сказаў Патупчык.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі3

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць