Свет33

РПЦ паабяцала расейцам бясплатны праваслаўны Wi-Fi

Для веруючых расейцаў распрацоўваецца адмысловы Wi-Fi. Пра гэта распавёў кіраўнік сакратарыята міжрэлігійнага савета Расіі, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні Царквы і грамадства Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) святар Раман Багдасараў.

Рэлігійны Wi-Fi не прапусціць паведамленні ад сектантаў або экстрэмістаў, інфармацыю аб скажоных фактах гісторыі і заблакуе запыты аб порна.

tass.ru

Бясплатныя пункты доступу будуць размешчаныя каля храмаў, а таксама на гарадскіх пляцоўках, папулярных сярод гараджан.

Як адзначыў Багдасараў, сучаснае жыццё праходзіць у інфармацыйнай прасторы, і праваслаўная царква, гэтак жа як і іншыя канфесіі, не можа заставацца ўбаку ад гэтай з'явы. Пры гэтым інфармацыйная прастора хаатычная, і разам з карыснай інфармацыяй яна нясе шмат пагроз для карыстальніка. Напрыклад, яго могуць завабіць у свае сеткі сектанты або вярбоўшчыкі ІДзІЛ.

Таму профільныя царкоўныя структуры, паводле яго слоў, прапануюць расейцам абарону ў інтэрнэт-прасторы. Мяркуецца, што каманда спецыялістаў будзе «ўручную» адбіраць бяспечныя дадзеныя і блакаваць непатрэбную інфармацыю.

«Мы не кажам, што ў праваслаўным інтэрнэце будуць толькі пропаведзі патрыярха і праваслаўныя сайты, — сказаў Багдасараў. — Там будзе шмат усяго, у тым ліку нармальнае кіно — напрыклад, фільмы «Аляксандр Неўскі», «Стомленыя сонцам» і многія іншыя айчынныя і замежныя карціны, якія прышчапляюць людзям правільныя каштоўнасці, такія як традыцыйная маральнасць, патрыятызм, абарона сям'і і дзяцей. І каб не карміць троляў, якія адразу ж пачнуць крычаць, што мы абмяжоўваем людзей у правах, я адзначу: мы нікога не абмяжоўваем. Не хочаш карыстацца праваслаўным інтэрнэтам — карыстайся звычайным».

Падобныя тэхналогіі ў Рунэце ўжо ёсць. Напрыклад, існуе некалькі праваслаўных пошукавікаў, у тым ліку rublev.com (слоган «Ищите и обрящете»). На запыт «забойства» выдаецца запаведзь «не забівай», на запыт «гвалт» — «малітвы жанчын пра выратаванне ад гвалту». Калі набіраеш слова «порна», пошукавік паказвае запаведзь «не распуснічай», слова «сэкс» — павучальны тэкст, дзе гаворыцца, што «страсці, калі з імі не змагацца, прыводзяць да грахоў». Ласунам там шукаць таксама няма чаго — на запыт «дастаўка піцы» выходзіць навіна: «Папа Францішак прызнаўся, што сумуе па піцэрыях і праглядзе футбольных матчаў».

Вядучы юрысконсульт фонду «Інстытут эканомікі горада» Дзмітрый Гардзееў адзначыў, што калі карыстальнікаў не папярэдзіць загадзя, што ім прапануюць не звычайны Wi-Fi, а рэлігійны, гэта можа ўвесці іх у зман, і ў выніку паслуга ім не спадабаецца.

«Да таго ж я лічу, што такая паслуга — не абарона вернікаў, а выраз недаверу ім — недаверу ў тым, што яны, дарослыя людзі, змогуць самі разабрацца, што такое добра, а што дрэнна».

Каментары3

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек5

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран4

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек5

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць