Свет33

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён

Паводле яго слоў, рашэнне прынята па просьбе ўрада Ірана, аднак Тэгеран адмаўляе, што прасіў аб гэтым.

Фота: Alex Brandon / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вырашыў адкласці ўдары па іранскіх энергетычных аб'ектах яшчэ на 10 дзён, каб правесці перамовы з Тэгеранам. Паводле яго слоў, рашэнне прынята па просьбе ўрада Ірана, аднак Тэгеран адмаўляе, што прасіў пра гэта, піша Бі-бі-сі.

«Па просьбе іранскага ўрада […] я прыпыняю перыяд разбурэння электрастанцый на 10 дзён, да панядзелка, 6 красавіка 2026 года, 20:00 па ўсходнеамерыканскім часе [тры гадзіны раніцы 7 красавіка па Мінску — НН]. Перамовы працягваюцца, і, нягледзячы на памылковыя заявы фэйкавых СМІ і іншых крыніц, яны праходзяць вельмі добра», — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.

У мінулыя выхадныя Трамп пагражаў «знішчыць» іранскія электрастанцыі, калі Тэгеран не адкрые Армузскі праліў на працягу 48 гадзін. Іранскія ўлады ў адказ заявілі, што поўнасцю перакрыюць праліў для суднаходства.

У панядзелак Трамп сказаў, што ЗША і Іран вядуць «прадуктыўныя перамовы» аб заканчэнні вайны, і загадаў прыпыніць удары па іранскай энергетыцы на пяць дзён.

У сераду стала вядома, што ЗША перадалі Ірану спіс з 15 умоў, на якіх яны гатовыя пайсці на спыненне канфлікту, але Тэгеран іх адхіліў, узамен прапанаваўшы свой план з пяці пунктаў.

Дагэтуль незразумела, з кім менавіта ў Іране ЗША вядуць дыялог. Напярэдадні Трамп казаў, што іранскія афіцыйныя асобы адмаўляюць тое, што перамовы вядуцца, баючыся быць забітымі.

«Яны вядуць перамовы і вельмі хочуць заключыць здзелку. Але яны баяцца пра гэта гаварыць, таму што лічаць, што іх заб'юць іх жа суайчыннікі. Яны таксама баяцца, што іх заб'ем мы», — заявіў ён журналістам.

«Падарунак» Ірана

Неўзабаве пасля таго, як Трамп паведаміў, што ўдары па энергетыцы Ірана адкладаюцца, цэны на нафту на сусветных рынках пачалі падаць. На працягу чацвярга яны працягвалі расці — адлюстроўваючы асцярогі, што працяг вайны і далей будзе выклікаць недахоп нафты.

У чацвер, падчас пасяджэння амерыканскага ўрада, Трамп таксама распавёў, які менавіта падарунак яму зрабілі ўлады Ірана. Да гэтага кіраўнік Белага дома паведаміў, што іранцы падарылі яму нешта каштоўнае, але не ўдакладніў, што менавіта.

Трампа спыталі, як ідуць перамовы з Іранам, — і ён адказаў, што Тэгеран хоча прадэманстраваць сур'ёзнасць сваіх намераў. Далей ён паведаміў, што Тэгеран два ці тры дні таму абяцаў яму прапусціць праз Армузскі праліў восем танкераў з нафтай у якасці «падарунка», і гэтыя танкеры сапраўды прайшлі.

«І я сказаў: «Ну што ж, мы напэўна з правільнымі людзьмі маем справу». І насамрэч яны за сёе-тое папрасілі прабачэння і сказалі, што прапусцяць яшчэ два караблі. Так што ў выніку ў нас атрымалася дзесяць караблёў», — сказаў Трамп.

Каментары3

  • Indrid Cold
    27.03.2026
    Taco
  • 12345
    27.03.2026
    І вайну скончыць за 24 гадзіны таксама адклаў!
    Цікава, што гэта нацыя, мяркуючы па іх выбранніку, не ў стане купіць ці прадаць, на іншае яны не здольныя.
  • под копирку
    27.03.2026
    Всё идёт к иранскому Анкориджу, всё под копирку...

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць