Свет44

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін увёў новыя абмежаванні на вываз наяўных грошай у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза. Яны пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка, піша «Коммерсант».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле ўказа, фізічныя асобы змогуць вывозіць у Арменію, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан не больш за суму, эквівалентную 100 тысячам даляраў. Для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў абмежаванні яшчэ больш жорсткія: ім дазволена вывозіць наяўныя грошы толькі праз пэўныя міжнародныя аэрапорты і з дакументамі, якія пацвярджаюць паходжанне сродкаў.

Акрамя таго, з 1 мая ўводзіцца забарона на вываз з Расіі залатых зліткаў вагой больш за 100 грамаў. Выключэнні магчымыя толькі пры выкананні спецыяльных умоў і праз шэраг аэрапортаў з дазволам адпаведных органаў.

Пры гэтым банкі змогуць па-ранейшаму вывозіць валюту і каштоўныя металы без абмежаванняў.

Каментары4

  • Праблемы ў Маскве
    27.03.2026
    Расея адчувае недахоп грашовых сродкаў і не давярае калёніям.
  • піхае сваю імперыю да 1917 N2
    27.03.2026
    Пуцін просіць алігархаў ахвяраваць грошы ў бюджэт, бо выдаткі на вайну ва Украіне рэзка растуць
    -FT
    Няхай дзед вова далей гуляе ў вайнушку - піхае сваю імперыю да 1917 N2 )))
  • политзек
    27.03.2026
    вот и всё, что надо знать об всех этих гнилых "таёжных союзах"

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць