Усяго патроху55

Чаму ў Мінску часта знаходзяць змей — тлумачыць спецыяліст

Жыхары Мінска ўсё часцей сустракаюць змей. З пачатку жніўня адна гадзюка ўкусіла дзіця ў мінскай Каменнай Горцы, а другая - залезла ў газавую пліту гаспадыні з вуліцы Ландара. Tut.by даведаўся ў спецыяліста, чаму небяспечных рэптылій пацягнула ў сталіцу.

- Гэта натуральны працэс, - кажа Руслан Навіцкі, загадчык сектара экалагічнай ацэнкі пераўтварэння навакольнага асяроддзя навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі. - Ідзе працэс рассялення, рэптыліі, казуркі, птушкі - усё шукаюць прыдатныя месцы пасялення. Імкнуцца засяляць новыя тэрыторыі.

У Беларусі жыве тры віды змей - гадзюка звычайная, вуж звычайны і мядзянка звычайная. Апошняя сустракаецца рэдка і занесена ў Чырвоную кнігу.

Жывуць змеі ў асноўным у лясах і на балотах, адсюль у горад і паўзуць. Прычым, не толькі цяпер. Рэптылій бачылі ў Мінску і пяць, і дзесяць гадоў таму: раз, два на год стабільна. Проста да прэсы гэтыя гісторыі не даходзілі, кажа навуковец.

- Мінск пастаянна расце, прычым за кошт перыферыі, - працягвае герпетолаг. - А чым бліжэй чалавек да прыроды, тым вышэй верагоднасць, што жывёліна запаўзе ў двор. Калі стануць засяляць спальныя раёны ў зоне Драздоў, не здзіўлюся, калі людзі пачнуць рэгулярна сустракаць гадзюк. Гэта нармальна.

Да таго ж, адзначае суразмоўца, праз сталіцу працякае Свіслач, праходзіць Сцяпянская водная сістэма, якія для рэптылій з'яўляюцца калідорамі рассялення.

- А як тады змеі апынаюцца на паверхах высотак?

- Ёсць фактар рассялення, а ёсць чалавечае глупства, якое яшчэ ніхто не адмяняў, - не хавае эмоцый Руслан Навіцкі. - Знаходзяцца ахвотныя трымаць дома гадзюку, а змяя раз - ды і ўцячэ.

Усякае, увогуле, бывае. Вось толькі панікаваць, убачыўшы змяю, не варта. Лепш адразу тэлефанаваць у МНС. І дзецям растлумачыць: рэптылій чапаць не трэба.

- Са змей, якія ў нас жывуць, атрутная толькі гадзюка, - распавядае герпетолаг. - Пры ўкусе трэба многа папіць і выклікаць хуткую. На працягу паўтары гадзіны пацярпеламу трэба ўвесці сыроватку. Памятаеце, у пацярпелага можа рэзка змяняцца ціск, магчыма, з'явіцца млоснасць ці чалавек страціць прытомнасць.

Калі ўкусіць вуж ці мядзянка, не страшна, але толькі ў тым выпадку, калі вы не алергік. Інакш тэрмінова звяртайцеся да ўрача.

- У якую пару года змеі ў горадзе сустракаюцца часцей за ўсё?

- Верагоднасць таго, што вы сустрэнеце змяю зімой, нулявая, - распавядае спецыяліст. - З красавіка змеі выходзяць на спарванне і канцэнтруюцца ў месцах размнажэння. У маі-верасні яны распаўзаюцца па наваколлі, вось тады ў лясах, балотах і населеных пунктах яны пра сябе і нагадваюць.

- А спякота на рэптылій неяк уплывае?

- Калі змеі і яшчаркі не будуць грэцца на сонцы, ежа ў іх перастане пераварвацца, і яны не змогуць рухацца, - тлумачыць спецыяліст. - З іншага боку, у іх ёсць аптымальная тэмпература прагрэву. Калі яны перагрэюцца, яны гінуць. Таму звычайна змеі грэюцца ў першай палове дня, а потым сыходзяць у схованку. І на працягу дня вядуць больш ўтойлівы лад жыцця.

- Змеі часам сустракаюцца ў пясочніцы, кавярні, ці значыць гэта, што рэптыліі аддаюць перавагу людным месцам?

- Чалавек не асацыюецца ў гадзюкі з аб'ектам харчавання, - завяршае Руслан Навіцкі. - Людзі для іх небяспека, а небяспекі змеі імкнуцца пазбягаць. У большасці выпадкаў, калі змяя аказваецца ў людным месцы, значыць, яе туды прынёс чалавек.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў1

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах20

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла1

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух ВІДЭА9

Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае10

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці7

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама2

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў1

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць