Улада55

У Акадэмію навук на высокую пасаду прызначылі чалавека, які ледзь не стаў тварам каманды «бацюшкі са свастыкай»

Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным навуковым сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук 35-гадовага доктара хімічных навук Андрэя Іванца. Чым ён адметны?

Андрэй Іванец. Фота tvr.by.

У гэтага чалавека была ідэальная біяграфія. Вучыўся Іванец у незвычайным класе, ён меў парадкавую літару «У» (па-руску «паскораны»), тры гады навучання яны скончылі за два, потым паступіў у Ліцэй БДУ. Калі быў школьнікам, займаў трэцяе месца на міжнароднай алімпіядзе па хіміі.

Хлопец скончыў хімічны факультэт БДУ (2006), пасля чаго паступіў у аспірантуру Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук. У 2009-м абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сінтэз і ўласцівасці мембранна-сарбцыённых матэрыялаў на аснове крышталічнага дыаксіду крэмнію». У 2017-м — доктарскую.

Іванец двойчы станавіўся лаўрэатам спецыяльнага фонду прэзідэнта для падтрымкі таленавітай моладзі. У 2009 атрымаў стыпендыю прэзідэнта для таленавітых аспірантаў. Андрэй быў старшынёй Рады маладых навукоўцаў НАН. 

Андрэй Іванец жанаты. Разам з жонкай Хрысцінай яны гадуюць траіх дзяцей: Яфіма, Елізара і Арыну.

Апроч хіміі, у Іванца ёсць яшчэ адна захапленне — гэта паўэрліфтынг. Гэта своеасаблівы від цяжкой атлетыкі. У Іванца аж 22 рэкорды сярод юніёраў і 5 рэкордаў сярод дарослых. Ён займаў прызавыя месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы па паўэрліфтынгу.

«Гэты від спорту дазволіў мне раскрыцца ў поўнай меры. Я не зусім разумеў тады прыроду свайго азарту, але мне неверагодна хацелася падымаць ўсё больш і больш, паказваць усё лепшыя вынікі і перамагаць на спаборніцтвах», — казаў Іванец.

У Беларусі паўэрліфтынгам актыўна займаўся і так званы «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін. Святар з Гатава, былы духоўнік РНЕ, актыўны прыхільнік «рускага свету» Бурыкін стварыў пры прыходзе клуб па паўэрліфтынгу «Белая Русь». Праз нейкі час ён стаў намеснікам кіраўніка федэрацыі паўэрліфтынга, фактычна кіруючы ўсімі справамі.

Той самы Канстанцін Бурыкін.

Менавіта на гэтай лініі адбылося знаёмства Іванца і Бурыкіна. Гісторыю адносін апісаў сам Бурыкін у суполцы Праваслаўнага духоўна-спартыўнага цэнтра «Белая Русь». Бурыкін пісаў, што Андрэй Іванец і Сяргей Бохан звярнуліся да яго ў 2010 годзе з прапановай падтрымаць кандыдатуру Іванца на выбарах кіраўніка фэдэрацыі паўэрліфтынга.

«Пару гадоў мы рэгулярна камунікавалі, яны часам прыязджалі ў Гатава на набажэнствы, бралі дабраславенне на спаборніцтвы», — пісаў Бурыкін.

У 2012 Іванец прасіў у Бурыкіна дапамогі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў Суздалі. Ім трэба была $1 тысяча для спартыўнага харчавання і фармакалогіі. Бурыкін сказаў, што такую суму знойдзе ў царкве. Узамен ён прапанаваў Іванцу стаць тварам «Белай Русі».

«Паказаў Андрэю і Сяргею, як выступае расійскі спартсмен Фёдар Емельяненка, як ён сябе сціпла, па-хрысціянску вядзе, прапаведуе добрыя справы, праслаўляе сваю радзіму і веру, за ўсе перамогі дзякуе Богу і Расіі. Патлумачыў, што ад яго патрабуецца нешта падобнае, але з акцэнтам на наш від спорту. Андрэй — чалавек веруючы, але не уцаркоўлены, ніякай паказной рэлігійнасці нам не трэба», — пісаў Бурыкін.

Іванец згадзіўся на такое. Бурыкіна запісалі нават другім трэнерам Іванца. Потым Бурыкін прапанаваў спартсмену зняць ролік да «мужчынскага свята» 23 лютага, але Іванец адмовіўся. Маўляў, кепскі знак перад спаборніцтвамі. Пасля гэтага і пачаліся праблемы, Бурыкін запатрабаваў вярнуць грошы. Бохан сапраўды ў хуткім часе іх вярнуў. Пасля гэтага Бурыкін толькі паліваў брудам чалавека, якога хацеў зрабіць тварам свайго клуба.

Канстанцін Бурыкін быў асуджаны да 3 гадоў зняволення за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся

Усе навіны →
Усе навіны

Па мінскім вакзале ходзіць мужчына са стосам грошай у руках, але просіць грошы на квіток1

Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?2

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам12

У Мухаўцы знайшлі цела без галавы і рук. Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці як у фільмах пра гангстараў2

Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі7

У мінскім аэрапорце — масавыя затрымкі рэйсаў2

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць15

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць