Літаратура44

6 чэрвеня ў «Акадэмкнізе» — прэзентацыя рамана Бахарэвіча «Собаки Европы» па-руску

Наклад кнігі «Сабакі Эўропы» па-беларуску быў распрададзены ў рэкордна кароткія тэрміны, нягледзячы на ​​высокую цану выдання.

Акрамя некалькіх пісьменніцкіх прэмій, Альгерд Бахарэвіч атрымаў за «Сабак Эўропы» адну незвычайную ўзнагароду — спецыяльна для яго заснаваную чытацкую прэмію, якую ўдзячныя прыхільнікі ўручылі яму за тое, што ён «узняў сучасную беларускую літаратуру на зусім новы ўзровень». Гэты ўзровень заведама мае на ўвазе наднацыянальнасць, рух па-над моўнымі бар'ерамі.

Кніга спалучае ў сабе шэсць гісторый — тут уступаюць у дзіўныя алхімічныя рэакцыі гарады і мовы, людзі і сюжэты, вершы і траўмы, абрыўкі цытат і выдуманых успамінаў. «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча — раман аб чалавечай і нацыянальнай адзіноце, аб ілюзіях — пра дзяржаву, якой не трэба мінулае і якая ўпэўненая, што ў яе сілах адмяніць будучыню, пра дыктатуру слова, ускраіну імперыі і яе еўрапейскую тугу.

Руская версія рамана «Собаки Европы» ўвайшла ў лонг-ліст прэміі «Вялікая кніга», а 5 чэрвеня будзе абвешчаны шорт-ліст гэтай прэміі.

Прэзентацыя і аўтограф-сесія пройдзе ў кнігарні «Акадэмічная кніга» 6 чэрвеня ў 18.00 па адрасе пр. Незалежнасці, 72.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску10

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць