Улада1414

Матолька супраць Дзмітрыева: Гэты недапалітык стварыў штук пяць хайповых петыцый. Куды пойдуць подпісы?

Грамадскі актывіст і фатограф Антон Матолька апублікаваў у фэйсбуку эмацыйны допіс пра дзейнасць апазіцыйных палітыкаў.

«Адзін недапалітык за апошні час зрабіў штук пяць «хайповых» петыцый, толькі чамусьці не праз petitions.by (аўтаматызаваны сэрвіс для збору подпісаў пад калектыўнымі зваротамі — «НН»), а праз гуглформы (сэрвіс карпарацыі Google для працы з дакументамі і базамі даных — «НН»). І за гэты час, мяркуючы па ўсім, сабраў некалькі дзясяткаў тысяч асабістых дадзеных — прозвішча, імя, адрасы прапіскі/пражывання людзей, іх мэйл. Апошняя — пра «аднаўленне звольненага віцебскага доктара», — піша Матолька.

Глядзі таксама: Пасля інтэрв'ю Tut.by звольнілі галоўнага доктара Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі

Няцяжка зразумець, што гаворка вядзецца пра кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева.

«Як гэтыя асабістыя даныя будуць выкарыстоўвацца — у мяне ёсць здагадка. Але вы і самі здагадваецеся, думаю, ужо.

Цікава тое, што ўсе формы для збору асабістай інфармацыі былі зробленыя на хвалі рэзанансных навін, калі людзі на эмоцыях гатовыя запаўняць што заўгодна, жадаючы шчыра змяніць сітуацыю. А калі даведваліся, што гэта гэты недапалітык, ды яшчэ і з недапалітычнага руху — шкадавалі і хацелі неяк «забраць свае асабістыя даныя». Толькі ўжо позна было», — працягвае Матолька.

Андрэй Дзмітрыеў. Фота svaboda.org.

«НН» спытала Андрэя Дзмітрыева, што ён думае наконт гэтых абвінавачванняў. І ці збіраецца выкарыстоўваць гэтыя даныя для таго, каб аднесці звесткі ў ЦВК для рэгістрацыі кандыдата ад «Гавары праўду» на прэзідэнцкіх выбарах.

«У Антона гэта асабістае да нас [«Гавары праўду» — «НН»] і да апазіцыі ў цэлым. Абвостраная рэўнасць робіць чалавека назіральным. Мы сэрвісам petitions.by таксама карыстаемся.

Сам размясціў там не адну петыцыю. Гугл-форма дазваляе больш гнуткія налады. Напрыклад, калі людзі хочуць яшчэ неяк дапамагчы, мы даём спасылку на форму ўступлення ў каманду. Да нас так прыйшлі дзясяткі людзей у марафон даверу #безкароны, які мы праводзім, дапамагаючы грамадству і дактарам ва ўмовах эпідэміі», — адказвае Дзмітрыеў.

«Для ЦВК гэта ўсё не пасуе, бо там няма пашпартных даных. Подпісы будзем падаваць у Саўмін і Міністэрства аховы здароўя, як і было пазначана. Збіраем толькі такія даныя, каб было відаць, што гэта сапраўдныя людзі», — адзначае Андрэй Дзмітрыеў.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць