Грамадства33

«Не ўкладаюцца ў галаве жорсткасць і гвалт». Музыкі Naviband хочуць, каб беларусы «прачнуліся іншымі»

Удзельнікі папулярнага дуэта Naviband Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка прэзентавалі ў Telegram песню пад назвай «Іншымі». Яна прысвечаная апошнім падзеям у Беларусі.

Фота з Вікіпедыі

«Мы любім нашу краіну, спяваем на роднай мове і шчыра верым у свет, сілу і дабро нашых людзей, незалежна ад іх поглядаў!», — напісалі музыкі ў сваім інстаграме.

Ксенія і Арцём гадуюць сына Мацея. Яму крыху больш за два гады, але бацькам усё складаней адказаць на некаторыя нязручныя пытанні з боку хлопчыка.

«Ён ведае практычна ўвесь транспарт у горадзе, якога ён колеру і куды можа ехаць. «Хуткая» ратуе людзей, экскаватар капае яму, кран будуе дом. Але мы не ведаем, як растлумачыць дзіцяці, што робіць «вялікая зялёная машына», якіх у горадзе ўсё больш. А цяпер яшчэ і навіна аб затрыманні людзей, якія проста стаялі ў чарзе ў краму».

Музыкі кажуць, што не збіраліся выказвацца, бо прывыклі ісці па жыцці, робячы сваю справу без лішніх словаў. Замест гэтага выпусцілі ў Telegram-канале песню «Іншымі», у якой «кожнае слова адлюстроўвае тое, што цяпер адбываецца навокал».

«У нас не ўкладаецца ў галаве жорсткасць і гвалт да звычайных людзей. Нам становіцца страшна. Маўчаць ужо немагчыма! Мы прачнёмся іншымі!», — падсумавалі ўдзельнікі гурта Naviband Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»2

У баях на Данбасе ва ўкраінскі палон трапіў 54-гадовы беларус Сяргей3

КДБ правёў ператрусы ва ўдзельнікаў апытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні2

Кароткія тэксты ад штучнага інтэлекту замест спасылак — Google запусціў новую сістэму пошуку4

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя11

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»9

«Абражаў рэлігію і Бога». Чачэнцы заявілі, што блогера ў Маскве не выкралі, а «прафесійна затрымалі» сілавікі5

Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай1

Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту ВКЛ Яна Няпрэцкага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць