Заўтра пахаваюць 44-гадовага Генадзя Шутава ў Жабінцы, невялікім горадзе пад Брэстам.

Пахаванне адбудзецца 24 жніўня. Развітанне пройдзе дома, па адрасе Леніна, 86 у 9:40. Пасля а 10.30 пройдзе адпяванне ў царкве.
Нагадаем, 19 жніўня ў вайсковым шпіталі Мінска памёр 44-гадовы берасцеец Генадзь Шутаў. У яго стралялі сілавікі падчас пратэстаў 11 жніўня. Мужчына атрымаў цяжкае раненне галавы, выратаваць яго не змаглі.
Каментары