Эканоміка

Прынялі праект закона «Аб гарантаваным пакрыцці ўкладаў». Што зменіцца

Палата прадстаўнікоў у другім чытанні таксама прыняла сёння праект Закона «Аб змене законаў па пытаннях гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)».

Праектам Закона прапануецца:

— увесці гарантаванае пакрыццё грашовых сродкаў у памеры 100 000 беларускіх рублёў, размешчаных індывідуальнымі прадпрымальнікамі на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты);

— скараціць з аднаго месяца да 7 дзён (з даты падачы заявы аб выплаце кампенсацыі) тэрмін выплаты кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) па заявах, якія не патрабуюць дадатковага вывучэння (пры неабходнасці дадатковага вывучэння заявы аб выплаце кампенсацыі захоўваецца тэрмін да аднаго месяца);

— даць фізічным асобам, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, магчымасць выбару спосабу выплаты кампенсацыі (наяўнымі грашовымі сродкамі ў банку — павераным альбо ў безнаяўным парадку з дапамогай пералічэння на ўказаны ў заяве бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак фізічнай асобы ў банку Рэспублікі Беларусь);

— павялічыць з двух да пяці гадоў працягласць часу, на працягу якога ўкладчык мае права звярнуцца па кампенсацыю банкаўскага ўкладу (дэпазіту);

— перайсці да сістэмы дыферэнцыраваных узносаў банкаў у рэзерв дзяржаўнай установы «Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб», у адпаведнасці з якой велічыня ўзносаў банкаў будзе залежаць ад узроўню рызык, якія прымаюцца банкамі пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці;

— пашырыць магчымасці для інвесціравання часова свабодных грашовых сродкаў названага агенцтва.

Таксама ў мэтах забеспячэння магчымасці ажыццяўлення выплаты кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у скарочаныя тэрміны законапраектам карэктуюцца нормы, якія тычацца абавязкаў банкаў фарміраваць рэестр абавязацельстваў і актуалізаваць звесткі аб памеры абавязацельстваў перад фізічнымі асобамі. Пры гэтым адначасова агенцтва надзяляецца паўнамоцтвамі, якія дазваляюць забяспечыць кантроль і безумоўнае выкананне банкамі названых абавязкаў.

Акрамя таго, стала вядома, што сродкі з рэзервовага фонду для гарантаванага вяртання дэпазітаў фізічных асоб накіруюць на фінансаванне дзяржаўных праграм. Прадугледжваецца магчымасць размяшчаць часова свабодныя грашовыя сродкі дзяржаўнай установы «Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» у аблігацыі ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» атрымае дадатковую крыніцу фінансавых рэсурсаў.

Чытайце таксама: Дэпутаты прынялі праект закона «Аб змяненні Канстытуцыі». Што гэта значыць

Банк развіцця падтрымае прадпрыемствы пад санкцыямі? Аб'ём фінансавання засакрэцілі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі3

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць