Здароўе

Эйсмант расказала, як нядаўна хварэла на карону: Лукашэнка асабіста сачыў за ходам яе хваробы

Наталля Эйсмант дала невялікае інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», у якім прызналася, што зусім нядаўна перахварэла на каранавірус. Прэс-сакратарка Лукашэнкі адзначыла, што вострая фаза хваробы цягнулася 2,5 дня. У гэты час яна ляжала ў бальніцы. А за ходам хваробы падначаленай сачыў сам Лукашэнка.

«Ён сачыў за ходам цячэння маёй хваробы. У першую чаргу, каб разумець тэндэнцыі, разумець паводзіны сённяшняга штама, які зараз цыркуліруе, — сказала Наталля Эйсмант. — Вострая фаза цягнулася літаральна некалькі дзён.

Дактары ўжо добра знаёмыя з каранавірусам. Нашы дактары ўжо ўмеюць яго лячыць. Таму, вядома, тая фаза, што патрабуе знаходжання ў бальніцы, самая вострая фаза, цягнулася літаральна 2-2,5 дня. Пасля гэтага, калі стала значна лягчэй (вы разумееце, дома дапамагаюць і сцены, вельмі хацелася дадому), вядома, калі гэта было магчыма, дактары мяне з бальніцы выпусцілі.

Дома… Усё, як рэкамендуецца, усё па класіцы жанру. Я старалася як мага больш дыхаць паветрам, прытрымлівацца ўсіх парад дактароў. Але весці такі актыўны лад жыцця. Гэта сапраўды вельмі дапамагло. Як бачыце, некалькі дзён у шпіталі, потым некалькі дзён узнаўлення дома. І літаральна ў хуткім часе я была на працы. Безумоўна, не падвяргаючы нікога ніякай небяспецы».

Цікава, што на злівах аўдыяразмоў за лістапад мінулага года голас, падобны да голаса Наталлі Эйсмант, казаў пра адсутнасць пахаў: «Мне ўсё роўна падаецца, што гэта вось яно». Гаворка недвухсэнсоўна ішла пра каранавірус.

Але тады Лукашэнка яшчэ называў каранавірус «псіхозам». Як стала вядома з запісаў размоў, што трапілі ў сетку, на той момант топавыя чыноўнікі хадзілі на пасяджэнні без масак, а прызнавацца ў хваробе Лукашэнку баяліся.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць