Самалёт «Белавія», які вылецеў з Мінска ў Ташкент, вярнуўся назад
Борт авіякампаніі «Белавія», які выконвае рэйс B2755 з Мінска ў Ташкент, вяртаецца ў аэрапорт вылету і намотвае кругі ў раёне горада Беразіно.
Сёння з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у 20:14 у Ташкент вылецеў самалёт «Белавія» з нумарам рэйса B2755.
Самалёт Boeing 737, не даляцеўшы да беларускага Слаўгарада, развярнуўся, зрабіў некалькі колаў над Быхавам, а затым перамясціўся ў неба над горадам Беразіно, дзе пачаў рабіць колы ў паветры.

Мінскі аэрапорт не паведамляе прычын такіх паводзін самалёта, і просіць звяртацца непасрэдна ў авіякампанію.
Дапоўнена: У 23:30 самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце, пасадка прайшла ў штатным рэжыме.
Каментары