Грамадства

Дарадца офіса Зяленскага назваў тры прычыны, чаму Расія пайшла на перамовы з Украінай ужо на другі дзень вайны

Ужо адбыліся тры раўнды перамоваў Украіна — РФ. Ад раунда да раўнда патрабаванні Расіі зніжаюцца, адзначае дарадца офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

Першы раўнд перамоваў у Гомельскай вобласці

Ён назваў тры асноўныя прычыны, па якіх Расія так хутка пайшла на перамовы з Украінай аб спыненні вайны:

— усё пайшло не так, як чакалі,

— у РФ адразу зразумелі, што рэакцыя Захаду — не тая, на якую разлічвалі, і трэба рабіць з сябе людзей, якія гатовыя да спынення вайны,

— перамовы прапанавалі для імітацыі працэсу.

«Бо «калібры» людзей, якія прыехалі туды (на перамовы), паказваюць несур'ёзнасць стаўлення да перамоўнага працэсу з боку РФ. У нас склад дэлегацыі: кіраўнік парламенцкай большасці (Давід Арахамія), міністр абароны (Аляксей Рэзнікаў), дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта (Міхаіл Падаляк). А у іх — «нешта такое «мядзінскае» [адсылка да Уладзіміра Мядзінскага, памочніка Пуціна, кіраўніка расійскай дэлегацыі на перамовах]», — адзначыў Арастовіч.

Паводле яго слоў, ад раунда да раўнда перагавораў патрабаванні Расіі зніжаюцца: «Першы раз, калі яны прапанавалі перамовы — гэта было на другі дзень вайны, і мы тут чакалі дэсант на Пячэрск, прэзідэнту прапаноўвалі эвакуявацца, а ён адмовіўся — Расія прапанавала перамовы на ўмове безумоўнай капітуляцыі Украіны. Прэзідэнт тады пасмяяўся, таму што гэта было вельмі смешна.

Цяпер яны паступова зніжаюць планку, мяркуючы па іх афіцыйных каментарыях. Кудысьці падзелася дэнацыфікацыя. А гэта было галоўнае заяўленае патрабаванне і першачарговая заяўленая мэта вайны, абвешчаная найвышэйшым кіраўніцтвам РФ. Дэмілітарызацыя? Калі паглядзець на страты расійскія — тут пытанне, хто каго дэмілітарызуе. Пакуль мы гэта робім па поўнай», — дадаў Арастовіч.

Дарадца кіраўніка офіса Зяленскага з іроніяй выказаў меркаванне, што праз дзесяць дзён планка РФ на перамовах будзе выглядаць прыкладна так: «Ну, хаця б на афіцыйным узроўні не выкарыстоўвайце вядомую крычалку харкаўскіх футбольных заўзятараў [Пуцін — х**ло]. Гэта будзе адзінае патрабаванне, якое яны пакінуць».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі16

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі15

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»3

Дзяржава прадае сваю долю ў Прыёрбанку2

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі3

Улады рыхтуюцца нацыяналізаваць аўтамабільны завод «Юнісон»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі16

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць