Здарэнні66

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім

26 траўня на аўтадарозе ў Аршанскім раёне быў знойдзены труп 45-гадовага расіяніна, а таксама аўтамабіль Lada без рэгістрацыйных знакаў. Міліцыя адразу затрымала падазраванага — 41-гадовага расіяніна. Канал Orsha.eu, які першым паведаміў пра гэта, напісаў, што ўдзельнічалі ў здарэнні супрацоўнікі расійскай паліцыі: адзін маёр, другі падпалкоўнік. Цяпер канал прывёў новыя падрабязнасці. 

Як піша Orsha.eu, пасля працы два паліцэйскія, якія былі ў камандзіроўцы ў Смаленскай вобласці Расіі, вырашылі адпачыць і ўжыць наркотыкі. Экспертыза выявіла ў іх крыві сінтэтычныя рэчывы, вядомыя як «солі».

На асабістым аўтамабілі без нумарных знакаў яны выехалі на трасу М1, але кіроўца пад наркотыкамі пераблытаў напрамак і памылкова накіраваўся не ў бок расійскага горада, а ў Беларусь.

Кіроўца і пасажыр нібыта нават не адразу зразумелі, што апынуліся ў іншай краіне.

Пасля гэтага мужчыны пасварыліся. Канфлікт скончыўся стрэлам з траўматычнай зброі. Адзін з паліцэйскіх загінуў.

Паводле інфармацыі канала, званок у беларускую міліцыю зрабіў сам забойца.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. 

Каментары6

  • М
    29.05.2025
    Краіна пры лукашызму ператварылася ў прахадны двор.
    Маскавіты (і іншыя) праз мяжу ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення возяць наркотыкі, зброю, забіваюць адзін аднаго.
    Некалі нармальная краіна ўсё больш і больш ператвараецца ў свінух руцкага міру.
  • Тут
    29.05.2025
    Дарэчы апошні раз ў Воршы стралялі на пры канцы 1990-х, нават гранату кідалі ў міліцыянтаў на чыгунцы. Зноў "госці" з Масковіі.
  • Не галасі
    29.05.2025
    Ёсік, старшым братам у пагонах можна.

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць