Свет55

Расійскага «героя СВА» ў Стаўрапалі ўзарваў хлопец, з якім ён пазнаёміўся на рэсурсе для гей-знаёмстваў

У расійскім Стаўрапалі ўзарвалі маёра, які ў 2022 годзе каардынаваў бамбёжкі Марыупаля. На момант гібелі Заур Гурцыеў працаваў першым намеснікам кіраўніка Стаўрапаля. Ён стаў ім па квоце для «ветэранаў спецаперацыі». Цяпер да яго партрэта дадаліся новыя рысы. Канал «ВЧК-ОГПУ» расказаў падрабязнасці падрыву. 

Заур Гурцыеў і Мікіта Пянькоў

Па інфармацыі канала, Заур Гурцыеў пазнаёміўся з Мікітам Пяньковым на адным з рэсурсаў для гей-знаёмстваў.

У ходзе следства знойдзена адкрытая перапіска, дзе яны адпраўлялі адзін аднаму аголеныя фатаграфіі і г. д. Намеснік кіраўніка горада раней ужо запрашаў свайго новага знаёмага для сумеснага правядзення часу, але кожны раз сустрэчу даводзілася адмяняць з-за камандзіровак Гурцыева. 

Пра апошняе месца сустрэчы Заур Гурцыеў і Мікіта Пянькоў дамовіліся загадзя. Як толькі яны зблізіліся, адбыўся выбух. Па папярэдніх даных, выбухоўка была ў сумцы Мікіты Пянькова. Унутры бомбы былі паражальныя элементы-шарыкі для пнеўматычнай зброі.

Адна версія, што Пянькова невядомыя нанялі для збору кампрамату на Гурцыева і забяспечылі «спецтэхнікай», якая перадае «карцінку». У спецтэхніку была ўмантаваная выбухоўка.

Іншая версія, што Пянькоў усвядомлена стаў смяротнікам. 

Лаяльны расійскім уладам канал Mash пагаварыў з сужыцелькай Гурцыева Дар'яй. Яна даведалася пра смерць партнёра толькі раніцай з навін. Дзяўчына расказала, што каля паўночы Заур устаў і раптам кудысьці пайшоў, не сказаўшы ёй ні слова. Пра знаёмства Заура з Мікітам Пяньковым яна нічога не ведае — хлопец ні разу не быў у іх у гасцях.

Каментары5

  • Glock17
    29.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    30.05.2025
    Прямо на лице была написана сексуальная ориентация этого гей... героя СВО.
  • Жыгуль
    30.05.2025
    Під***с - гэта не пра арыентацыю, а пра вось такіх кончаных як гэты "герой".

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць