Перад развітаннем са Станіславам Шушкевічам затрымлівалі Ніну Багінскую
Стала вядома, што ў суботу, 7 траўня, каля 9 раніцы перад домам была затрыманая Ніна Багінская, піша «Вясна».

У той дзень у архікафедральным саборы праходзіла развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.
Жанчыну пратрымалі ў міліцыі да 16 гадзін, а пасля адпусцілі без пратакола.
Каментары