Свет22

Маск канчаткова вызначыўся з цаной за сінюю птушачку ў твітары

Twitter будзе спаганяць па 8 даляраў у месяц за паслугу Blue, якая ўключае ў сябе сінюю птушачку — значок «профіль пацверджаны». Пра гэта паведаміў новы кіраўнік Twitter Ілан Маск. Такім чынам, ён спадзяецца павялічыць колькасць падпісак і зрабіць сацыяльную сетку менш залежнай ад рэкламы, піша РБК.

Гэта рашэнне ён прыняў пасля таго, як пазнаёміўся з працэсам верыфікацыі профілю і прадастаўлення карыстальнікам сініх птушачак. Раней Twitter даваў іх толькі абраным профілям на аснове ўласных крытэрыяў.

Блакітная птушачка каля імя карыстальніка азначае, што Twitter пацвердзіў, што ўліковы запіс належыць асобе або кампаніі. Зараз Twitter бясплатны для большасці карыстальнікаў.

Маск заявіў, што абаненты з блакітнымі птушачкамі будуць мець прыярытэт у адказах, згадках і пошуку, а таксама змогуць публікаваць больш доўгія відэа і аўдыя. Акрамя таго, яны будуць бачыць у два разы менш рэкламы.

Каментары2

  • Дд
    02.11.2022
    Цікава, колькі беларусаў карыстаюцца Твітарам. Мабыць адзінкі.
  • ром
    02.11.2022
    Дд, яйцагаловыя
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу13

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

Усе навіны →
Усе навіны

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Іспанія дамагаецца прызнання каталонскай мовы ў ЕС: Брусэль тармозіць працэс

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз3

Трамп прапанаваў Канадзе доступ да абароны пад «Залатым купалам». Пры адной умове5

Грошы для былога палітвязня Андрэя Чапюка сабралі менш чым за паўсутак

У Германіі адмяняюць нядаўна ўведзеную магчымасць «экспрэс-натуралізацыі»

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі7

Мерц паабяцаў дапамагчы Украіне з распрацоўкай уласнай дальнабойнай зброі1

«Вінны 500 рублёў». Беларус вырашыў захоўваць зберажэнні ў еўра, але трапіў у невідавочную пастку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу13

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць