Меркаванні1111

«Маглі б проста намаляваць на плоце, прычым ва Уруччы». Ці мела сэнс аднаўленне фасада знішчанай Чыжом электрастанцыі?

Гісторык і культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка, выкладчык ЕГУ і старшыня ліквідаванага летась Беларускага камітэта ICOMOS, напісаў у фэйсбуку, што думае пра адзін з праектаў па ахове гістарычнай спадчыны, рэалізаваны ўладамі ў адыходзячым годзе. Гаворка пра аднаўленне «фасада» першай мінскай электрастанцыі, якая была знішчаная больш за дзясятак гадоў таму пры спробе будаўніцтва кампаніяй Юрыя Чыжа гатэля «Кемпінскі».

Пытанне «аднаўлення» першай мінскай электрастанцыі мае, на маю думку, два вымярэнні. Першае — нарматыўнае, і другое — культуралагічнае.

Збянтэжанасць грамадскасці зразумелая. Аб'ект, афіцыйная гісторыка-культурная каштоўнасць, знесены. Але ж нельга проста так узяць і знесці помнік, які ахоўваецца! І вось аўтары праекта чапляюцца за любімы беларускі прыём — падтасоўку!

Смешна, як дзяржаўныя органы, якія выдалі дазвол на знос, «пераапранаюць» аб'ект у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Сачыце. Адкрываем спіс за 2019 год: «Комплекс будынкаў былой электрастанцыі» (пр. Незалежнасці, 32б). Спіс за 2022 год: «Фрагмент (галоўны фасад) збудавання трансфарматарнай падстанцыі першай Мінскай электрастанцыі» (пр. Незалежнасці — вул. Янкі Купалы — р. Свіслач).

І ахоўную таблічку не забыліся ўсталяваць. Ахоўваецца дзяржавай! Але ж нехта павінен крыкнуць, што кароль голы.

Які такі фасад? Фасад — гэта частка будынка. А перад намі па сутнасці пано, што ўпрыгожвае падпорную сценку і наогул аддаленае ад першапачатковага месца аб'екта.

Ну так, у вырабе пано былі выкарыстаныя кавалкі аўтэнтычных цаглін. Скажыце дзякуй! А маглі ж і проста намаляваць на плоце, прычым паменшана, прычым ва Уруччы, і таксама б «урачыста адкрылі адноўлены фасад». А чаму не?

Уся гэтая гісторыя, між іншым —

выдатная ілюстрацыя заганнасці беларускай сістэмы аховы спадчыны, якая стварае перашкоды для добрасумленнага інвестара (ёсць прыклады, калі гэтыя перашкоды аказаліся непераадольныя) і, як у гэтым кейсе, аказваецца бяссільнай перад інвестарам вераломным. 

У гэтай падзеі ёсць яшчэ адзін узровень — культуралагічны. Вось па вялікім рахунку, без кручкатворства, «а так можна было»? Усё ж такі людзі ўрачыстую цырымонію зладзілі, ганарацца працай! І ёсць чым!

Я б сказаў, перад намі яскравы прыклад постмадэрнісцкага падыходу. Помнік-сімулякр. Гэта не проста пано — гэта ўжо алтар памяці пра помнік, што экспануе кавалачкі аўтэнтыкі.

Мне здаецца, самае важнае, самае аўтэнтычнае тут — мемарыяльная дошка, ададраная ад знесенага будынка, якая цяпер беражліва захоўваецца ў адмысловай вітрыне з падсветкай побач з пано: «Здесь, на бывшей электростанции №1 в годы фашистской оккупации бесстрашно действовали советские патриоты. В октябре 1943 г. подпольщики К.Р. Волчек и А.Л. Тарлецкий вывели из строя электростанцию. Казнены фашистами в конце 1943 г.».

На ўрачыстае адкрыццё прыехаў нават міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Ён падзякаваў усім, хто ўдзельнічае ў аднаўленні «фрагмента электрастанцыі». «Гэта частка нашай гісторыі», — сказаў міністр.

Гэта значыць, савецкія патрыёты назло ворагу коштам жыцця электрастанцыю сапсавалі, а іх нашчадкі-карупцыянеры, спакусіўшыся швейцарскім (першапачаткова нямецкім) брэндавым гатэлем, наогул усё знеслі.

Але гэта не галоўнае. Галоўнае — мы шануем гісторыю! Як кажуць, знарок не прыдумаеш. З'ява, «некрануты цуд прыроды»! Сур'ёзна, гэта ўвойдзе ў падручнікі.

P.S. Там яшчэ перад пано ўсталявалі маленькі макет электрастанцыі з тэкстам на дзвюх мовах. Мусіць, бачылі падобнае недзе ў Еўропе, перанялі. Малайцы! Дык я хачу сказаць, што ў Еўропе такія макеты ставяць у першую чаргу для сляпых, і там абавязкова мае быць інфармацыя шрыфтам Брайля. Але нам, вядома, гэтыя каштоўнасці чужыя. У нас сваё бачанне…

Чытайце таксама:

У Мінску скончылі аднаўляць фасад разбуранай электрастанцыі

Каля «Некемпінскага» ў Мінску паставілі памятны знак знішчанай электрастанцыі 

У Мінску аднаўляюць фрагмент былой электрастанцыі

Каментары11

  • Mar
    29.12.2022
    Что этой власти стоит снести электростанцию, если они могилы уничтожают.
  • Anatol Starkou
    29.12.2022
    Зайдзіце на сайт Сбербанка. Там яны навіну апублікавалі ў гонар адкрыцця гэтага лайна. Усё проста. Рашыстам мала проста знішчыць. Ім трэба яшчэ здекавацца і глуміцца. Вось адсюль і "пано", і шыльда. Каб беларусы памяталі, хто і як іх знішчае.
  • usfd
    29.12.2022
    полный талибан
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі3

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць