Вайна33

Чаму ўкраінскія вайскоўцы не маглі збіць крылатую ракету X-22?

Карэспандэнт Рускай службы Бі-бі-сі Павел Аксёнаў разабраў тэхнічныя параметры расійскай ракеты Х-22, якая 14 студзеня патрапіла ў жылы дом ва ўкраінскім Дняпры і забіла больш за 40 чалавек, у параўнанні з магчымасцямі сродкаў СПА, якія ёсць на ўзбраенні ўкраінскай арміі. А таксама ацаніў, ці могуць прынцыпова змяніць сітуацыю пастаўкі заходніх комплексаў.

Ракета Х-22. Фота ілюстрацыйнае

Звычайна СПА УСУ перахоплівае крылатыя ракеты «Калібр», Х-55, Х-101 або дроны «Шахед». Гэта даволі розныя цэлі, але ў іх ёсць адна агульная рыса — яны павольныя, небалістычныя і лётаюць нізка. Гэта значыць, да іх лёгка дастаць супрацьракетай, яны не падаюць зверху, і ёсць даволі шмат часу на іх перахоп.

Яшчэ адна акалічнасць — марскія крылатыя ракеты «Калібр» запускаюць здалёк. Пуск даволі лёгка адсочваецца, пасля чаго, з улікам невысокай хуткасці палёту ракеты (каля 900 км/г), у СПА хапае часу на тое, каб больш-менш дакладна разлічыць траекторыю яе палёту.

Пуск «Шахеда» адсачыць цяжэй, яго можна запускаць бліжэй да лініі фронту, але ён і ляціць зусім павольна, так што перадавыя пасты або нават звычайныя людзі са смартфонамі даволі хутка іх засякаюць.

У адрозненне ад іх, Х-22 ляціць на вельмі вялікай вышыні — ад 22 да 25 км. Пры гэтым на такой вышыні яна развівае вельмі высокую хуткасць — 3,5 — 4,6 маха. Гэта ракета паветранага базавання, што азначае, што яе можна запускаць, падлятаючы даволі блізка да зоны дзеяння СПА, — ва ўкраінскіх зенітчыкаў проста не застаецца часу на тое, каб падрыхтавацца да яе перахопу. На заключным этапе палёту ракета зніжаецца ў кірунку да цэлі, але гэты этап працягваецца ўсяго 50-60 кіламетраў.

Тэарэтычна перахапіць Х-22 мог бы амерыканскі ЗРК Patriot з ракетай PAK-2, але для гэтай ракеты 25 кіламетраў — столь. Больш манеўраная і дакладная, але менш вышынная ракета PAK-3 збівае цэлі на вышыні максімум 20 кіламетраў. Акрамя таго, у гэтых ракет-перахопнікаў далёкасць дзеяння абмежаваная дзясяткамі кіламетраў. Адзін комплекс затуляе ў выпадку з PAK-2 круг радыусам у 160 км, а ў выпадку з PAK-3 — і зусім у 40 км. А галоўнае — Украіне пакуль абяцаныя толькі дзве батарэі, якія не заступілі на баявое дзяжурства.

Для іншых сучасных заходніх ЗРК — Iris-T SLM, напрыклад, Х-22 таксама застаецца вельмі цяжкай цэллю з-за хуткасці і вышыні. Гэты комплекс дзейнічае на вышынях да 20 км і аддаленасці да 40 км. NASAMS, у залежнасці ад ракеты, можа працаваць па цэлях на адлегласці да 180 км, але яго столь таксама абмежаваная 20 кіламетрамі.

Зразумела, ацэньваць рэальныя магчымасці СПА на аснове характарыстык ЗРК складана, таму што ёсць шмат іншых абставін, якія ўплываюць на выніковасць іх працы. Але ў кожным разе відавочна, што ўсе гэтыя сістэмы, нават самая далёкая і вышынная версія Patriot, калі меркаваць па іх тактыка-тэхнічных характарыстыках, супраць X-22 будуць дзейнічаць альбо на мяжы сваіх магчымасцяў, альбо і зусім не змогуць «дастаць» гэтую ракету ў небе.

У амерыканцаў ёсць стратэгічная ЗРК Thaad з далёкасцю 200 км і столлю ў 150 км. ЗША ў прынцыпе пастаўляюць яе на экспарт, але размоў аб пастаўках ва Украіну гаворкі пакуль не ішло. Узброеныя сілы Украіны таксама заявілі, што не маюць агнявых сродкаў, здольных збіваць ракеты Х-22.

Чытайце таксама:

Арастовіч патлумачыў сваю заяву пра тое, што ракету ў Дняпры збіла СПА

Мэр Дняпра заклікаў СБУ адрэагаваць на словы Арастовіча пра ракету

Удар па Дняпры: колькасць ахвяр вырасла да 21, украінскія СПА не збівалі ракету

«Яе збілі. Яна ўпала на пад’езд». Арастовіч заявіў, што ракета ў Дняпры, якая трапіла ў шматпавярховік, была збітая СПА

Каментары3

  • онлайн-брифінг
    16.01.2023
    У повітряних силах ЗСУ сподіваються, що західні партнери найближчим часом передадуть Україні системи Patriot і SAMP/T, які здатні збивати ракети Х-22. 

    Про це речник командування Повітряних сил ЗСУ Юрій Ігнат повідомив під час онлайн-брифінгу.

    "Нам потрібні такі засоби, які, я сподіваюсь, нам нададуть наші західні партнери вже найближчим часом. Це - Patriot PAC-3, і також, імовірно, є заяви про передачу Україні в майбутньому комплексів SAMP/T (Італія та Франція мають їх на озброєнні)", - сказав він.
  • Вадя
    16.01.2023
    Солонин Марк имеет иное мнение.Почитайте его сегодняшний техникум
  • Сум
    16.01.2023
    І нажаль у іх гэтых ракет дуа багата(((
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?7

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама2

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў6

Памерла Аляксандра Чарняўская

Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава2

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска2

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем2

Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м6

Беларусь увайшла ў лік краін з мінімальнымі тарыфамі на камуналку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?7

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць