Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў, у снежні вызвалены пасля адбыцця ўсяго трохгадовага тэрміну, прысуджанага яму лукашэнкаўскім судом, расказаў у адной з тэматычных груп на фэйсбуку, што ў турмах палітзняволеных нярэдка віншуюць праз дзяржаўнае радыё, і гэта вельмі прыемна.

«Паштоўкі з віншаваннем часта не прапускаюць. Але звычайна прыносяць тэлеграму.
І яшчэ. У камерах, праўда не ва ўсіх, ёсць радыё. І па вечарах там круцяць праграму «Віншуем-Жадаем», штосьці такое, дакладную назву не памятаю. Дык вось, на радыё не ведаюць, каму віншаванне, і прымаюць заяўкі, толькі не трэба паказваць, што чалавек арыштаваны. Мяне так некалькі разоў віншавалі, і гэта крута.
Можна і перадаваць прывітанні ды пажаданні. Асабліва тым, хто ў СІЗА, яны ўсе радыё слухаюць».
-
Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент
-
У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?
-
«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч
Каментары