Эрдаган: Пуціну і Зяленскаму неадкладна трэба правесці асабістую сустрэчу
Уладзімір Зяленскі і Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркавалі магчымасць арганізацыі чатырохбаковай сустрэчы на ўзроўні лідараў Украіны, Расіі, Турцыі і Злучаных Штатаў, паведамляе «Украінская праўда».

Прэзідэнт Турцыі падчас тэлефоннай размовы з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім заявіў, што пасля завяршэння перамоваў паміж украінскай і расійскай дэлегацыямі наступным крокам на шляху да міру павінна стаць сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы адміністрацыі прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі.
Згодна з заявай Анкары, падчас размовы Эрдаган падкрэсліў, што магчымы разгляд пытання спынення агню падчас другога раўнду перамоваў, запланаванага ў Стамбуле, можа стаць важным этапам у прасоўванні мірнага працэсу.
Пры гэтым турэцкі прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ўдзел дэлегацый абодвух бакоў у перамовах у пашыраным фармаце будзе граць важную ролю ў падтрымцы пазітыўнай дынамікі.
«Эрдаган перакананы, што пасля завяршэння перамоваў на ўзроўні дэлегацый павінен адбыцца этап прамога дыялогу паміж лідарамі краін — і гэты крок неабходна зрабіць без асаблівых зацягванняў», — піша прэс-служба.
Са свайго боку Зяленскі таксама паведаміў пра размову з Эрдаганам: «Гаварылі пра першую сустрэчу ў Стамбуле. Абмен палоннымі — гэта яе важнае дасягненне, але, на жаль, адзінае. Павінна быць спыненне агню для далейшага руху да міру. Трэба спыніць забойствы людзей», — напісаў ён.
Паводле яго слоў, лідараў абмяркоўвалі магчымую наступную сустрэчу ў Стамбуле і на якіх умовах Украіна гатовая ў ёй удзельнічаць. Зяленскі дадаў: «Усё роўна бачым, што гэта сустрэча не можа і не павінна быць пустой. Таксама абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі чатырохбаковай сустрэчы на ўзроўні лідараў Украіны, Расіі, Турцыі і Злучаных Штатаў.»
Расія прапануе правесці новы раўнд перамоваў з Украінай у Стамбуле 2 чэрвеня.
Направіць туды Масква плануе тую дэлегацыю, якая прымала ўдзел у папярэдняй сустрэчы, што адбылася 16 мая.
-
Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў
-
Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час
-
У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары