Грамадства1212

Славакія вяртае ў Беларусь пасла

Ёзэф Мігаш зноў стане паслом Славакіі ў Беларусі, паведамілі ў дэпартаменце камунікацый Міністэрства замежных спраў Славакіі інфармацыйнаму агенцтву TASR.

«Славацкая Рэспубліка зацікаўлена ў практычным супрацоўніцтве з кожнай краінай свету. Таму мы хочам аднавіць канструктыўны дыялог з беларусамі як на двухбаковым, так і на шматбаковым узроўні, бо сёння неабходна даць прастору дыпламатыі, дыялогу і перамоўнаму працэсу, каб дасягнуць першых вынікаў, напрыклад, у надзвычай важным мірным перамоўным працэсе і як мага ранейшым завяршэнні вайны ва Украіне», — сказаў міністр замежных спраў Юрай Бланар.

У міністэрстве заявілі, што Беларусь з’яўляецца эканамічным і палітычным партнёрам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. «Паступова Славакія можа развіваць базавае супрацоўніцтва ў гандлі, сельскай гаспадарцы, культуры і адукацыі», — дадалі ў міністэрстве.

Мігаш заявіў, што пасольства Славакіі таксама будзе працягваць аказваць якасныя консульскія паслугі грамадзянам Славакіі ў Беларусі. «Сёння мы таксама назіраем павышаную зацікаўленасць з боку грамадзян Беларусі ў навучанні ў славацкіх універсітэтах. Каля 10 000 беларусаў пражываюць у Славакіі, і яны з’яўляюцца мостам узаемаразумення паміж нашымі дзвюма нацыямі», — адзначыў Мігаш.

Мігаш быў паслом у Беларусі ў 2016-2020 гадах. 9 мая 2020 года, нягледзячы на распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі, Мігаш браў удзел ва ўрачыстасцях у Мінску з нагоды Дня Перамогі.

У МЗС Славакіі палічылі, што пасол парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай, не раскрыўшы свайго намеру. У выніку Ёзэф Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынята.

Пазней Аляксандр Лукашэнка назваў тое, што адбылося, міжнародным скандалам, а яшчэ пазней Мігаш быў узнагароджаны ордэнам Скарыны.

Каментары12

  • Дима
    30.05.2025
    Вяликий дзякуй Славакии за аднавенне дипзносин!
  • Андрусь
    30.05.2025
    Здаецца і мовы падобныя ў чэхаў і славакаў, і ў адной краіне доўгі час былі, і суседзі. А наколькі рознае светаўспрыманне. Чэхі за еўрапейскі кірунак, еўрапейскія цывілізацыйныя каштоўнасці, супраць таталітарызму, дыктатараў і вайны. Славакі абіраюць тых, хто цягне іх у савок, жа чалавеканенавісніцкіх дыктатарскіх рэжымаў, якія развязваюць і падтрымліваюць войны.
  • Правда жизни
    30.05.2025
    Мужик сам себе поляну пробил. На пасаде посла деньги то не малые платят в евросоюзе. А где в той Словакии можно заработать, если ты не айтишник?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць