Грамадства11

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха

31 мая ў сталіцы адбудзецца міжнародны велафестываль «Viva, Ровар». Удзельнікі ў крэатыўных касцюмах збяруцца каля Палаца спорту і праедуцца велакалонай да «Мінск-Арэны» і назад — усяго каля 10 кіламетраў. Пачатак мерапрыемства прызначаны на 15:00.

Стас П'еха на сцэне. Фота ілюстрацыйнае

Фестываль праводзіцца з 2015 года, а найбольшы размах ён атрымаў у 2019-м, калі сабраў 30 тысяч чалавек. Але пасля пандэмія і іншыя падзеі вымусілі арганізатараў узяць паўзу, і толькі цяпер «Viva, Ровар» вяртаецца ў поўным фармаце.

Паводле арганізатараў, на ўдзел у мерапрыемстве зарэгістраваліся больш за 3 тысячы ўдзельнікаў.

Мерапрыемства аб’ядноўвае дарослых і дзяцей. Перад асноўным заездам стартуюць дзіцячыя спаборніцтвы «Першы ровар», у якіх прыме ўдзел больш за 800 дзяцей. Фэст таксама ўключае розныя конкурсы: «ВелаЛэдзі», «ВелаКідс», «ВелаСям’я», «ВелаКаманда» і нават «Самы смачны касцюм».

Пасля велапрабегу каля Палаца спорту адбудзецца святочная праграма з выступамі вядомых расійскіх артыстаў: Стаса П’ехі, Дзяніса Клявера, Руслана Аляхно і іншых.

Галоўны хэдлайнер — расійскі спявак Стас П’еха, канцэрт якога завершыць мерапрыемства. Ён плануе і сам удзельнічаць і ў заездзе.

Стас П'еха неаднаразова быў заўважаны ў падтрымцы дзеянняў Расіі супраць Украіны. Ён выступае з канцэртамі ў акупаваных Данецку і Луганску, сустракаецца з удзельнікамі ваенных дзеянняў. У яго рэпертуары ёсць песні, якія адкрыта апраўдваюць дзеянні Расіі. У 2023 годзе быў уключаны ў санкцыйны спіс Украіны за падтрымку расійскай агрэсіі.

Каментары1

  • %
    30.05.2025
    Да не называце вы хэдлайнерамі некіх там хлопчыкаў з мокрымі порткамі

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

Камандуючы ВПС: Колькасць замежных войскаў ля межаў Беларусі зменшылася, з краінамі НАТА ідзе ўзаемадзеянне4

Чалавецтва такое генетычна разнастайнае дзякуючы смяротнай малярыі, якая тысячагоддзямі дзяліла Афрыку на ізаляваныя рэгіёны3

Расія сцягвае вайсковы флот у Балтыйскае мора пасля пагроз Пуціна ў бок Еўропы13

Беларуса ў жаданні абмежаваць паўсюдную рэкламу казіно падтрымала Мінгандлю. Але прапагандысты параілі яму «не лезці не туды»10

Украіна пачала выкарыстоўваць брытанскія дроны для далёкіх удараў па тэрыторыі Расіі

Дачцэ Біла Гейтса можа пагражаць да 20 гадоў турмы з-за махлярства з кукі-файламі1

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць