Вайна88

Напярэдадні халадоў расіяне зноў пачалі атакаваць энергетычныя абʼекты

Падчас масіраванай ракетнай атакі раніцай 21 верасня атрымалі пашкоджанні энергетычныя абʼекты ў цэнтры і на захадзе Украіны. Гэта была першая за апошнія паўгода атака расіян на энергасістэму, паведамляе «Укрэнерга». 

З-за ракетнай атакі засталіся часткова без току спажыўцы ў Ровенскай і Жытомірскай абласцях.

Таксама падчас нападу атрымалі пашкоджанні сеткі аблэнерга ў Днепрапятроўскай, Кіеўскай, Харкаўскай абласцях.

Праз баявыя дзеянні і з іншых прычын без святла раніцай заставалася 398 населеных пунктаў.

Па словах кіраўніка праўлення кампаніі Уладзіміра Кудрыцкага, энергазабеспячэнне ў магістральнай сетцы «Укрэнерга» адноўлена.

Кудрыцкі дадаў, што энергетыкаў гэтая атака не заспела знянацку, падрыхтоўка і аднаўленне энергасістэмы не спыняліся з канца мінулага ацяпляльнага сезона.

«Нельга сцвярджаць, што гэта пачатак новай масіраванай тэрарыстычнай хвалі мэтанакіраваных абстрэлаў энергасістэмы. Энергетыкі не маюць такой інфармацыі і не могуць прагназаваць дзеянні ворага. Але ў нас няма ілюзій. Мы чытаем паведамленні ГУР Мінабароны і ведаем, што вораг цынічны і жорсткі, усе маральныя і прававыя рамкі перайшоў даўно, таму мы рыхтуемся да любых магчымых сцэнарыяў», — адзначыў кіраўнік кампаніі.

Каментары8

  • Сэрца Расеі цёмнае й халоднае.
    21.09.2023
    Гэта генацыд, а не вайна. Энергетычныя аб'екты не ваенныя аб'екты. Расейцы хочуць пакінуць бяззбройных невайскоўцаў украінцаў у цемры й на холадзе. Расея прыкідваецца «больш хрысьціянскай», чым Захад, але яна не выконвае адзін з галоўных запаведзяў Ісуса Хрыста: Любі бліжняга. «Любоў ня робіць дрэннага бліжняму» (Рымлянеюаў 13:10). Сэрца Расеі цёмнае й халоднае.
  • гоблен
    21.09.2023
    "Гэта генацыд..."
    Мляя, оппозиционные болтуны: почитайте внимательно значение слов, коими бросаетесь, и перестаньте наконец нести ахинею
    • Студент
      21.09.2023
      гоблен, перед тем как «мляякать», почитай статьи историка Timothy D. Snyder, если конечно осилишь их.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў1

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем5

Літоўская рэжысёрка адказала Курэйчыку наконт скандальнага серыяла «Акрэсціна»13

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №112

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух21

Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй8

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя дзеці пачынаюць хадзіць пазней за іншых

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых34

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў1

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць