Грамадства

У пятніцу ў Мінску — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

30 ліпеня мінская Дзяржаўтаінспекцыя правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы ДТЗ з-за перавышэння хуткасных рэжымаў. Як паведамляе ўпраўленне ДАІ Мінгарвыканкама, акцыя пройдзе пад дэвізам "Зніжай хуткасць — цябе чакаюць дома".

Паводле звестак УДАІ, за шэсць месяцаў гэтага года ў сталіцы адбылося 441 ДТЗ з пацярпелымі, 22 чалавекі загінулі, больш за 500 атрымалі раненні. У 77 выпадках прычынай дарожна-транспартных здарэнняў стала перавышэнне хуткаснага рэжыму руху — у такіх ДТЗ загінулі 10 чалавек, больш за 100 былі траўмаваныя.

Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз заклікае кіроўцаў не парушаць хуткасныя рэжымы руху, быць вельмі ўважлівымі, узаемна ветлівымі і культурнымі. ДАІ нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях паўторнае перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху (звыш за 20 км/гадз) на працягу аднаго года цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 15 базавых велічынь

або пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам да аднаго года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць