Грамадства11

За кратамі «амерыканкі» застаецца адзін чалавек, які не даслаў пра сябе вестку

Сяргей Марцалеў — адзіны з арыштаваных па палітычнай справе, распачатай пасля падзей 19 снежня, які не даслаў ніводнага ліста сваякам.

Бабуля Сяргея Зоя Фёдараўна Яўменава вельмі непакоіцца:

— Нават не ведаю, чаму да яго такое стаўленне. Ніводнай вестачкі! Ужо ўсе атрымалі, акрамя мяне. Адзінае, што ўчора, нарэшце, за ўвесь гэты час, мне дазволілі забраць брудную бялізну ўнука: увесь час я перадавала яму чыстую бялізну, але брудную мне ад яго не давалі. А цяпер дазволілі. І то добра! Галоўнае, каб быў жывы і здаровы. Бо нават не ведаю, чым усё гэта скончыцца.

Сяргей Марцалеў, актывіст перадвыбарнага штаба Мікалая Статкевіча, не першы раз сутыкаецца са следчымі органамі. Ён удзельнічаў у Маршы Свабоды, калі вучыўся на другім курсе гістарычнага факультэта БДУ. Тады была распачата крымінальная справа, і Сяргею разам з іншымі студэнтамі, каб пазбегнуць ізаляцыі, удалося пераехаць на вучобу ў Польшчу.

Цяпер яму 33 гады, і ён жыве ў Мінску. Бабуля Сяргея кажа: «Вельмі хвалююся. Тры разы ўжо бегала і глядзела ў паштовую скрыню. Раптам нешта будзе ад Сярожкі. Ад некаторых вязняў па некалькі лістоў ужо прыйшло, а мне — нічога».

Жонка Змітра Бандарэнкі і жонка Алеся Арастовіча, якія таксама не мелі ніякіх звестак пра сваіх родных, днямі ўсё ж такі атрымалі лісты з «амерыканкі». Любоў Арастовіч, каб супакоіць Зою Яўменаву, кажа, што затрымка ліста ад яе ўнука можа быць звязана з тым, што яго затрымалі крыху пазней за іншых. Ён ехаў на запіс тэлепраграмы на канале «Белсат» і быў зняты з цягніка на беларуска-польскай мяжы.

Любоў Арастовіч кажа, што яе муж даслаў дзіўны ліст: напісаў пра добрае харчаванне, але пры гэтым адзначыў, што згубіў вагу і цяпер «працуе над тым, каб яе яшчэ больш знізіць». Алесь, як і іншыя вязні, паведаміў, што знаходзіцца амаль у курортных умовах. Ліст кароткі, больш падобны на цыдулку, але Любоў і гэтым задаволена, бо атрымала хоць нейкі знак таго, што муж у больш-менш нармальным стане.

Людзі вельмі сталага ўзросту яшчэ памятаюць, як у сталінскія часы ў кінатэатрах паказвалі так званы кіначасопіс — кароткія фільмы перад паказам асноўнай стужкі. У тых роліках паказвалі жыццё ў ГУЛАГу. Тлустыя дзядзькі гулялі ў шахматы і шашкі, займаліся спортам і рыбалкай, а таксама распавядалі, што ў іх ёсць шмат кніжак у бібліятэцы. Яны нібыта вывучаюць класікаў марксізма-ленінізма і ўжо змянілі свае погляды, амаль перавыхаваліся. А ў газетах час ад часу друкаваліся гнеўныя лісты чытачоў аб тым, што занадта курортныя ўмовы клапатлівыя партыя і ўрад зрабілі для гэтых ворагаў народа.

Часы змяніліся, але…

Тым не менш сваякі арыштаваных палічылі добрым знакам выхад на волю Уладзіміра Кобеца. Яны спадзяюцца, што бліжэйшым часам выпусцяць і іх родных.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць