Меркаванні88

Чаму адмена смяротнага пакарання ў Беларусі так важная для Еўрасаюза

Падарожнічаючы па Беларусі, я ўвесь час бачу горкія помнікі неверагодным ахвярам і пакутам, якія вынесла гэтая краіна падчас Другой сусветнай вайны.
Іх маштабы пачынаеш разумець у Брэсцкай крэпасці, у Хатыні, каля мноства ваенных мемарыялаў у самім Мінску. Але вастрэй за ўсё іх адчуваеш, калі сустракаеш ветэранаў вайны і тых, каму давялося яе перажыць — тады па-сапраўднаму адчуваецца, наколькі свежыя тут раны гэтага страшнага часу ў гісторыі Еўропы.

Па сканчэнні вайны еўрапейцы былі поўныя рашучасці загаіць гэтыя раны і зрабіць усё магчымае, каб гэтыя жахі ніколі больш не пакрылі ганьбай наш кантынент. Галоўнай задачай стала аднаўленне веры ў тое, што чалавечая годнасць кожнага — неад’емная і канчатковая каштоўнасць для нас усіх.

Зняважыць яе — значыць прынізіць усіх нас. Менавіта таму Еўропа праводзіць паслядоўную працу па адмене смяротнага пакарання на ўсім кантыненце.
Дасягненні апошніх гадоў у гэтай галіне бясспрэчныя — да 2009 года ўсе еўрапейскія краіны, за адным толькі выключэннем, адмянілі альбо ўвялі мараторый на смяротнае пакаранне. Гэтае адзінае выключэнне — Беларусь, у якой зусім нядаўна, у ліпені гэтага года, прывялі ў выкананне два смяротныя прысуды.

Адмена смяротнага пакарання магла б значна паскорыць інтэграцыю Беларусі ў еўрапейскія структуры, бо адкрыла б ёй шлях да сяброўства ў Радзе Еўропы, агульнаеўрапейскай арганізацыі са штаб-кватэрай у Страсбургу. Сяброўства ў РЕ стала б стратэгічным выйгрышам для Беларусі, надаўшы значную глыбіню і значна пашырыўшы гарызонты яе шматвектарнай замежнай палітыкі, пра якую так шмат гаворыцца. І самае галоўнае, такое сяброўства дало б беларусам больш магчымасцяў і больш інструментаў для выбару імі найбольш пажаданай мадэлі развіцця грамадства.

Несумненна, надыдзе дзень, калі Беларусь стане сябрам Рады Еўропы. Але важным этапам на шляху да гэтага будзе яшчэ адна падзея ў еўрапейскай гісторыі — дзень, калі Еўропа стане першым у свеце кантынентам без смяротнага пакарання. У гэты дзень маленькая краіна ў самым сэрцы нашага кантынента будзе святкаваць адно са сваіх найвялікшых дасягненняў і ў той жа час рэалізацыю нашай агульнай мары пра адзіную і свабодную Еўропу.

Розмары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю44

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць