Таксама сёння глядзелі на сонца.
Сёння ў народнай традыцыі — прысвятак Макей (беларускі варыянт імя святапакутніка Мокія Амфіпольскага ў Македоніі).
Народныя прыкметы кажуць: Суха на Макея — і лета будзе сухім. Мокра на Макея — лета будзе мокрым. Калі днём дождж — навальнічнае, мокрае, з пажарамі лета будзе.
Глядзелі таксама на сонечны ўсход. Барвовае сонца паказвалася — значыць, трэба было чакаць лета з навальніцамі.
Сёння, 24 мая, сіноптыкі прагназуюць негарачае надвор’е, без ападкаў.
Каментары