Архіў

У бой ідуць толькі бабкі

Як я быў ахвярай інфармацыйнай вайны.

Фэльетон Лёліка Ушкіна.

«Чулі, бабы, Чарнобыль зноў бабахнуў?» — пачуў пару тыдняў таму на прыпынку. Аўтар цытаты — звычайная кабета з тых, якія любяць тачыць лясы на лаўках. «Ну, цётка яўна з прыветам», — падумаў і пабег хутчэй, каб ня чуць базараў пра тое, што ад нуклідаў адзіны сродак — ёдамарын, якім трэба парыць ногі нанач.

Праз пару дзён высьветлілася, што цётка з прыпынку была зусім не з прыветам, а зь відавочнымі прыметамі складу злачынства.

КДБ паведаміў, што чуткі аб чарнобыльскім выбуху распаўсюджваюць мэтанакіравана. Натуральна, цяпер я глядзеў на эпізод на прыпынку абсалютна ў іншым ракурсе.

Ясна, што ў кабеты былі некія прагматычныя ўстаноўкі кампасьціраваць людзям мазгі. Якія? Ну напрыклад, яна дырэктар аптэчнага кіёску, набыла вагон ёдамарыну, а ён нафіг нікому не патрэбен. Вось і пускае чуткі, каб падбухторыць піпл набываць заляжалы тавар. А можа, яе чарнобыльскія прагоны выкліканыя сэксуальнай дэвіяцыяй? Сакавітымі і яскравымі фарбамі апісваючы выбух рэактара, лахудра малюе сабе ў фантазіях эякуляцыю гэтага самага.

Яшчэ праз пару дзён гештальт языкатай мадам зноў кардынальна абнавіўся.

На адрас «Беларускіх навін» прыйшло мыла са штабу «Беларускага нацыянальна-вызвольнага войска» (БНВВ). Генэралы рапартавалі, што адказнасьць за арганізацыю дыстрыб’юцыі чарнобыльскіх жахаў цалкам ляжыць на іхніх баевіках.

У кантэксьце гэтай інфармацыі цётка з прыпынку стала тэрарысткай БНВВ. Відавочна, тэрарыстка прайшла інструктаж ў нейкіх летніках Войска, пасьля чаго была закінута ў наш тыл з пастаўленай задачай: «Катацца па маршруце 57-га аўтобуса і травіць байкі пра ядзерны Апакаліпсіс».

І тут пяць капеек уставілі ўкраінцы. Нейкай эзопаўскай мовай яны асьцярожна прызналі, што чуткі пра аварыю быццам бы мелі нейкі грунт, але радыяцыя ў норме.

Цяпер я ўжо канчаткова заблытаўся — хто вы, цётка з прыпынку? Няўжо прашараны і аўтарытэтны экспэрт МАГАТЭ? У любым выпадку — хэпі-энд.

А вось чэкістам рана пасылаць ганца па шампусік. Хто ведае, ці не рыхтуе БНВВ шагідаў. Фанатычных бабак, якія настолькі ня любяць любімага прэзыдэнта, што могуць сеяць чуткі 24 гадзіны нон-стоп, пакуль усё не паадвальваецца.

Каб у будучыні перамагаць у інфармацыйных войнах, трэба рыхтавацца да контрапэрацый. Стварыць «Атрад цётак асаблівага прызначэньня» (АЦАП). Калі, крый божа, з-пад пад’ездаў зноў палезуць дэстабілізуючыя чуткі, бабкі закрыюць фронт сваімі ляяльнымі кантрачуткамі.

Напрыклад, нехта кажа ў аўтобусе: «Вы чулі, Смаленская і Ігналінская АЭСы накрыліся? Хочаш жыць — ужывай ёдамарын унутрывенна па пяць кубікаў!» І тут у бой ідзе баец АЦАП: «Тожа мне навіна, а вось мне казалі, што заробак у бюджэтнікаў хутка будзе 600 баксаў, а зьвяроў у заапарку гэтак добра кормяць, што ад зэбры дэльфін нарадзіўся!»

І, такім чынам, інфармацыйная атака адбіта.

Каментары

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

Кацярына Ваданосава патлумачыла, чаму выйшла з выбарчага блока Латушкі11

Каця Вінаградава з СМА стала першай беларускай, якая атрымала ўкол Itvisma

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць