Архіў

Сумленная непаслухмянасьць

Памерлы папа Ян Павал ІІ яшчэ ў 1979 г. напісаў у «Запавеце»: «Асабістыя запіскі — спаліць».

«Па-першае, гэта ўсё трэба перагледзець, па-другое, нічога з гэтага нельга спальваць. Гэтыя запіскі трэба захаваць для наступных пакаленьняў», — сказаў у інтэрвію Польскаму радыё арцыбіскуп Станіслаў Дзівіш, асабісты сакратар памерлага пантыфіка, адказны за выкананьне яго запавету. Добра ці нядобра робіць арцыбіскуп?

Напрошваецца некалькі «некагерэнтных» рэфлексій. Першая: кожны чалавек мае права сам вырашаць, што захоўваць, а што не захоўваць для нашчадкаў. Калі папа сьвядома (а ў гэтым няма ніякага сумневу) папрасіў спаліць асабістыя занатоўкі, то чаму б не ўшанаваць ягоную волю?

Але можна іначай глянуць на справу. «Магчыма, ня ўсе гэтыя запіскі падпадаюць пад катэгорыю асабістых занатовак», — такое меркаваньне выказаў ксёндз Адам Банецкі ў інтэрвію Gazecie Wyborczej. Папа — гэтая гістарычная постаць і духоўны настаўнік. Усё яго жыцьцё было накшталт «усёпальнай ахвяры» — гарэньня і запальваньня. Ці тыя запіскі, якія — найпраўдападобней — маюць духоўна-рэлігійны зьмест, маюць прыватны ці непрыватны характар? Мабыць, непрыватны, гэтаксама як непрыватнай была і сама асоба Яна Паўла ІІ. І запіскі, і ён сам маюць прарочы характар.

І тут — трэцяя рэфлексія: С.Дзівіш, хоць ня выканаў «літары», але затое выканаў усё ж «дух» запавету Яна Паўла ІІ. Бо запавет гэты не складаецца адно толькі з загаду «спаліць занатоўкі». Запавет папы, узяты поўнасьцю, мае характар прарочага закліку, які можна выказаць коратка ў словах: «Зьмяняйце сваё мысьленьне! Дазвольце Богу знайсьці Вас!» Магчыма, арцыбіскуп Дзівіш прыйшоў да высновы, што знаёмства з асабістымі занатоўкамі памерлага папы якраз дапаможа нам лепш зразумець ягоны духоўны запавет.

С.Дзівіш быў (і застаецца!) глыбока зжыты з Каралем Вайтылам. Сакратаром ягоным быў амаль сорак гадоў, а сябрам — яшчэ даўжэй. Ён быў таксама капэлянам памерлага папы — выконваў у дачыненьні да яго сьвятарскія паслугі (удзяляў сакрамэнт хворых у выпадку хваробы папы і часам спавядаў) і быў духоўнай апорай ад пачатку да канца пантыфікату. Таму рашэньне Дзівіша выклікае давер — той, хто так добра ведае папу і так верна яго любіць, відавочна, ведае, што робіць. Уяўная непаслухмянасьць адносна волі памерлага можа брацца з паслухмянасьці на больш глыбокім узроўні — на ўзроўні сумленьня.

Папа пакінуў дзясяткі тамоў сваіх кніжак і пастырскіх дакумэнтаў. Здавалася б, ёсьць што чытаць. Але сярод безьлічы гэтых дакумэнтаў і кніжак няпроста бывае знайсьці нешта асабістае і аўтэнтычна Вайтылава, без дамешку працы іншых аўтараў. Адсюль пачуцьцё дэфіцыту таго, што адлюстроўвае думкі й погляды самога папы, цалкам зразумелае.

Магчыма, неўзабаве будуць апублікаваны — прынамсі, часткова — асабістыя запіскі былога пантыфіка. І добра, абы толькі чыталі. Абы толькі не заглушылі яго слоў чарговым пустым услаўленьнем і нікому не патрэбнымі актамі абагаўленьня, якія найменш трэба Яну Паўлу ІІ. Абы толькі не было «несумленнага паслушэнства» — калі літанія вялікіх слоў маскуе абыякавасьць да зьместу вучэньня памерлага папы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй29

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам18

Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай66

Дрон ці балістыка? Што гэта за «Пелікан», якім сёння ўкраінцы атакавалі Маскву6

Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй29

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць