Грамадства11

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з поспехам на выбарах

21 верасня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Maxim Shipenkov Pool Photo via AP

У віншаванні Лукашэнка адзначыў беспрэцэдэнтную актыўнасць мільёнаў выбарцаў і пацверджаную галоўнай пуцінскай партыяй «Адзіная Расія» канстытуцыйную большасць у Дзяржаўнай думе. Паводле яго версіі, гэта стала адказам на спробы звонку дыскрэдытаваць выбарчую кампанію і ўнесці раскол у расійскае грамадства.

Лукашэнка заявіў, што вынікі выбараў, на яго думку, сведчаць пра прыхільнасць расіян да вызначанага Уладзімірам Пуціным курсу на стабільнае развіццё Расіі як моцнай дзяржавы, адкрытай да партнёрства і супрацоўніцтва.

Адпаведна з гэтым ён пажадаў Уладзіміру Пуціну рэалізацыі ўсіх сваіх добрых намераў на карысць Расіі.

Паводле папярэдніх падлікаў, «Адзіная Расія» можа атрымаць ад 348 да 356 месцаў у Дзярждуме новага склікання. Гэта стане найбуйнейшым прадстаўніцтвам партыі ў парламенце за ўсю яе гісторыю.

Пасля апрацоўкі 97,37% пратаколаў «Адзіная Расія» набірае па партыйных спісах 57,96% галасоў і лідзіруе ў 209 з 225 аднамандатных акругаў. Праўда, выбары на ўсіх іх этапах праводзіліся такім чынам, што няма ніякіх сумневаў у тым, хто іх вынікі былі адміністрацыйна вызначаныя загадзя. 

Каментары1

  • Украінскі аглядальнік
    21.09.2026
    Што паліць Лукашэнка, калі кажа пра "стабільнае развіццё Расіі як моцнай дзяржавы, адкрытай да партнёрства і супрацоўніцтва." ? Тут альбо перадоз, альбо недахоп у арганізму неабходных медыцынскіх прэпаратаў.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць