Архіў

Беларускамоўнае навучаньне ў ЭГУ

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у выгнаньні (Вільня) абвясьціў прыём абітурыентаў на вочную форму навучаньня на 2005/2006 навучальны год (бакалярскія і магістарскія праграмы). Сярод гэтых праграм вылучаецца бакалярская праграма па гісторыі і культурнай антрапалёгіі (беларусістыка), выкладаньне на якой цалкам беларускамоўнае. У пэрспэктыве гэтая праграма мусіць стаць асновай факультэту гісторыі і культурнай антрапалёгіі. Па камэнтар наш карэспандэнт зьвярнуўся да Ігара Бабкова, які зьвязаны з гэтым праектам.

— ЭГУ шмат хто закідае ігнараваньне беларускай мовы ў навучальным працэсе. І тут — цалкам беларускамоўнае навучаньне. З чым зьвязаны такі паварот?

— Праблема «ЭГУ і мова» крыху штучная. Я пяць год выкладаў у ЭГУ па-беларуску на філязофскім факультэце, і колькасьць беларускамоўных студэнтаў была ня меншая, чым у БДУ. Праблема палягала хутчэй у акадэмічных курсах, адэкватных сучаснаму стану гуманістыкі.

— У чым будзе заключацца спэцыфіка праграмы і хто будзе выкладаць?

— Плянуюцца тры асноўныя дамінанты: беларуская гісторыя, вольная ад ідэалягічных мітаў (я спадзяюся, што куратарам будзе Генадзь Сагановіч), інтэлектуальная гісторыя і гісторыя ідэй (гэтым займуся я) і культурная антрапалёгія (куратар — вядомы беларускі навуковец, прозьвішча якога пакуль пакінем у сакрэце).

— Якія ўмовы для студэнтаў?

— Умовы можна знайсьці на www.ehu-international.org. Скажу толькі, што навучаньне бясплатнае. Да таго ж студэнтам даюцца месцы ў інтэрнаце.

5 жніўня, у дзень закрыцьця ЭГУ, яго студэнты ладзяць Дзень зачыненых унівэрсытэтаў. Яны прапануюць усім неабыякавым узяць удзел у флэш-мобе. Трэба прыйсьці а 22-й на Кастрычніцкую плошчу, сесьці на зямлю і запаліць сьвечку. Празь дзесяць хвілінаў спакойна ўстаць і, пакінуўшы сьвечку, сыйсьці. Болей інфармацыі на сайце www.segun.info

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці10

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства28

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць