Архіў

Канфлікт на тартаку

Сумеснае пікетаваньне польскага пасольства «Маладым фронтам» і БРСМ скончылася арыштамі. Пікетаваць у Беларусі можна толькі «за».

Як звычайна, 5 жніўня калёна БРСМ сабралася ў раёне Дому літаратара ды паволі пачала падымацца на пагорак, кіруючыся да польскай амбасады. Наперадзе разлапіста крочыў хлопец у камуфляжы, трымаючы на плячы бервяно, нібы «стынгер». Аднак гэтым разам шоў пайшло па незацьверджаным сцэнары — месца ля пасольства ўжо было занятае маладафронтаўцамі. Калёна БРСМ спынілася ў нерашучасьці, паглядаючы на натоўп рэпарцёраў і фотакарэспандэнтаў, якія шчыльна атачылі пікетоўшчыкаў.

«Пазыцыя двух ці трох дзясяткаў халуёў рэжыму Лукашэнкі трактуецца як пазыцыя ўсяго беларускага грамадзтва, — заявіў журналістам кіраўнік «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. — Няхай улады Польшчы ня лічаць пазыцыю аўтарытарнага кіраўніка беларускай дзяржавы пазыцыяй усяго беларускага народу».

«Ну што стаіце, станавіцеся побач, няхай яны робяць сваю справу, а вы рабіце сваю», — раздражнёна раўкнуў дзядзька-важак, указваючы дзецям з БРСМ пальцам, каб станавіліся побач з маладафронтаўцамі. Тыя безь пярэчаньняў выканалі загад. Празь нейкі час неабазнанае вока ўжо б і не адрозьніла, хто тут з «МФ», хто з БРСМ, — хіба што па мове, на якой былі напісаны плякаты. Спачатку дзьве групы не ўступалі ў кантакт адна з адной, але потым моладзевыя лідэры бээрэсэмаўцаў (сваіх прозьвішчаў яны назваць не пагадзіліся) падышлі да «канкурэнтаў» для «разборкі».

«У нас ёсьць афіцыйны дазвол, а вы што тут робіце? У вас ёсьць дазвол?» — запытаўся хлопец у камуфляжы. «У нас дазвол ёсьць. Маральны», — адказаў Артур Фінькевіч. «Чаму вы да нас прыйшлі? Вы ёсьць у сьпісах?» — не сьціхаў «валадар бервяна». «Вам што, гарвыканкам па прозьвішчах дазваляе сюды прыходзіць? Выказваць сваю думку дазволена беларускаму народу. Ці вы народ беларускі, а мы не народ?» — падключыўся да размовы Зьміцер Дашкевіч, не даючы бээрэсэмаўцам уставіць слова. «Вы прыйшлі, каб разладзіць тут становішча, — зрабіў выснову камуфляж. — Дэстабілізаваць». «А якія ў вас прэтэнзіі?» — спыталіся ў яго журналісты. «Вы не разумееце. У нас акцыя ня супраць чагосьці, а за мір, — адказаў актывіст БРСМ. — Вы не разумееце, што такое бервяно». — «Але нашто вы яго пілуеце?» — «Гэта ня мы пілуем. Увасабленьне польскай палітыкі — гэта ўвасабленьне пілы».

Празь нейкі час маладафронтаўцаў атачылі амапаўцы і пачалі выцясьняць да аўтобуса. Нязвычныя да такога відовішча бээрэсэмаўцы паглядалі крыху зьніякавела: пару-тройку тых, хто ня ў час адышоў, таксама павялі былі да аўтобуса, але хутка адпусьцілі.

Пасьля таго як ля пасольства застаўся толькі БРСМ, тартак запрацаваў у звычайным рэжыме. Пасьля адпілаваньня чарговага кавалка актывістка БРСМ зачытала з паперкі стандартны «плач па агульным бервяне».

«Я не зусім упэўнены ў тым, ці была гэтая акцыя санкцыянаваная зьверху, так што не магу ахарактарызаваць дзеяньні ўладаў, — сказаў Аляксандар, які, хоць і не зьяўляецца сябрам БРСМ, прыйшоў на пікет з салідарнасьці. — Дзіўна выглядала тое, што арыштавалі менавіта тых маладых людзей, а ўсе астатнія засталіся тут удзельнічаць у акцыі. Мне здаецца, што гэта ня вельмі правільна. Бо павінны быць два пункты гледжаньня на любое пытаньне».

Зьміцеру Дашкевічу ды Артуру Фінькевічу далі па дзесяць сутак арышту за «дробнае хуліганства». Дарэчы, гэта быў не апошні пікет у той дзень. Увечары, калі ўжо ладна сьцямнела, 5 жніўня на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя салідарнасьці з закрытымі ўладай навучальнымі ўстановамі. Студэнты паселі на брук, запаліўшы сьвечкі, якія вельмі хутка расьціснуў ботамі АМАП. «Хаўтуры будзеце ў сябе дома спраўляць», — заявілі ахоўнікі парадку, выціскаючы пікетоўшчыкаў з плошчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць