Архіў

Я — Амстэрдам

Амстэрдам — горад ровараў, турыстаў, рэстаранаў ды «кофі-шопаў», дзе вольна прадаецца «трава».

Музэй ван Гога ў стылі hi-tech плюс заля для малых і дарослых: з фанэрным макетам кабылы, запрэжанай у сапраўдную фурманку пачатку ХХ ст. На сьценах выявы жывёл і апошняя карціна ван Гога «Чарада груганоў над полем пшаніцы». Дзеці бегаюць са сшыткамі, замалёўваюць, у дынаміках гукі дзікіх жывёл з афрыканскай саваны, экспазыцыя з хірургічнымі прыладамі вэтэрынараў XVIII—XIX ст.

Я быў у Амстэрдаме ўдзельнікам выставы, прысьвечанай 50-годзьдзю World Press Photo — найбуйнейшай арганізацыі фотажурналістаў. Здымкі розных фарматаў

як адлюстраваньне часу: фотарэпартаж з СССР Анры Карцье-Брэсона клясычным фарматам 30x40 см, здымак урагану «Катрын» 3x4 см, зроблены мабільным тэлефонам, фатаграфіі турмы «Абу-Грэйб» з манітора кішэннага кампутара…

А поруч, на плоце мэтрабудоўлі, — партрэты звычайных амстэрдамцаў з подпісам: «Гэта мая ўсьмешка».

Фіранак няма нідзе. У мяне таксама. І нікому ня прыйдзе у галаву глядзець, як ядуць увечары галяндзкія сем’і, як пераапранаюцца геі, як бізнэсоўцы працуюць за ноўтбукамі. Сустракаю на лесьвіцы — безь сьвятла, шырынёю ў паўмэтра — «суседку». Яна чакае сваю пасію, прыгожую жанчыну. Мяне папярэдзілі: тут жывуць трансвэстыты.

Галоўны пляц ператвораны ў газон. Там гуляюць у валейбол, ляжаць і чытаюць, выгульваюць сабак. Па-над усім — вялікі надпіс: «I AMsterdam» — «Амстэрдам — гэта я».

Тэкст і фота Андрэй Лянкевіч

Фота глядзіце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць